У Літве гандляры не могуць вызначыцца, ці працаваць у выходныя

У маі гандлёвыя цэнтры Літвы будуць вырашаць, ці працаваць у выходныя дні. Яны збіраюцца правесці апытанне сярод работнікаў і кліентаў.

У парламенце ўжо не раз прадстаўлялі законы пра абмежаванне работы гандлёвых цэнтраў у святочныя дні. У 2016 годзе прапаноўвалі ўнесці ў Працоўны кодэкс забарону на працу крам 1 студзеня, 16 лютага, 11 сакавіка, 6 ліпеня, а таксама ў першы дзень Каляд і Вялікадня, піша ru.delfi.lt.

Пакуль гэта рашэнне не прымалі, бо не хапала дадзеных. Ніхто не хацеў кіравацца эмоцыямі і неабгрунтаванымі заявамі. «Мы дамовіліся сабраць больш дадзеных, паглыбіцца ў чаканні пакупнікоў і спажыўцоў, у патрэбы работнікаў і вярнуцца да гэтага пытання ў маі», — сказаў прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі бізнесу Валдас Суткус.

[irp posts="53 410″ name="Забароненая нядзеля. Рэпартаж з закрытага Беластока"]

Гендырэктар кампаніі Maxima.lt Крысціна Мейдэ падкрэсліла, што калі работнікі пажадаюць не працаваць у святы, то сетка ўлічыць гэта. «Я б хацела правесці апытанне, паколькі ёсць гістарычныя дадзеныя, яны маглі змяніцца», — сказала Мейдэ.

Не на ўзроўні закона, а на ўзроўні сацыяльнай дамоўленасці

Міністр сацыяльнай абароны і працы Лінас Кукурайціс падкрэсліў, што рашэнне хочуць прыняць не на ўзроўні закона, а на ўзроўні сацыяльнай дамоўленасці.

«Мы запрашаем да сацыяльнага дыялогу, да шляху перамоваў, без рэгулявання, не праз закон ісці да стандарту дабрабыту, як на Захадзе. Працэс ужо праходзіць, частка ГЦ ужо зараз не працуе ў святы, частка скарачае час працы», — сказаў ён.

Суткус сказаў, што трэба падлічыць, якімі будуць страты бюджэту, калі гандаль па нядзелях забароняць. Па словах выканаўчага дырэктара Літоўскай асацыяцыі гандлёвых кампаній Лаўрынаса Вілімаса, страты непазбежна складуць мільёны.

У Польшчы гандляваць па нядзелях забаранілі з 1 сакавіка. Гандлёвым цэнтрам і супермаркетам можна працаваць толькі ў першую і апошнюю нядзелю месяца. Са студзеня 2019 года гандаль дазволяць толькі ў апошнюю нядзелю месяца. А ў 2020 годзе нядзельны гандаль забароняць цалкам. Крамам дазволяць працаваць чатыры нядзелі ў годзе, а таксама перад Калядамі і Вялікаднем. Зараз гандлёвыя цэнтры і супермаркеты ў Польшчы закрытыя толькі ў афіцыйныя святочныя дні.

[irp posts="52 847″ name="Польскія крамы знайшлі спосаб абыйсці забарону на гандаль па нядзелях"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025