Якія праблемы ў раварыстаў, хоча ведаць аб’яднанне «ВелоГродно». Выказацца можна з 20 па 31 сакавіка.

У апытанцы прапануюць узяць удзел гродзенцам і гродзенкам, якія выкарыстоўваюць ровар як транспарт, сродак для актыўнага адпачынку або толькі плануюць зрабіць ровар часткай свайго жыцця.

«ВелоГродно» прапануе расказаць, што непакоіць раварыстаў і пакрытыкаваць роварную інфраструктуру горада ў межах анлайн-апытання.

Ахвотным трэба адказаць на некалькі пытанняў тут:

https://goo.gl/forms/xIb3x2fAaAWZpDuJ3

Адказы дапамогуць акцэнтаваць увагу на праблемах, якія варта вырашыць у першую чаргу. Сабраныя дадзеныя прадставяць на паседжанні Рады па забеспячэнні сістэмы роварнага руху з мэтай карэктавання плана па развіцці роварнай інфраструктуры.

Калі некаторыя праблемы не змясціліся ў апытанку, прадстаўнікі «ВелоГродно» выстухаюць іх на сустрэчы ў офісе арганізацыі 22, 27, 29 сакавіка з 16:00 да 18:00.

Офіс «ВелоГродно» знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, д. 31, оф. 29 (2 паверх).

Кантакты для сувязі:

+375 (33) 600−02−30 (МТС)