У міжнародны дзень шчасця, 20 сакавіка, валанцёры Гродзенскага дзіцячага хоспіса будуць працаваць разам з экіпажамі ДАІ. Кожны з вадзіцеляў, каго сустрэне такая каманда, атрымае віншаванні з днём шчасця і карысныя падарункі ад падапечных і валанцёраў хоспіса.
«Шчаслівыя» каманды інспектараў і валанцёраў размесцяцца ў горадзе па двух адрасах — на плошчы Тызенгаўза і на вуліцы Соламавай, каля бальніцы хуткай дапамогі. Сустрэць іх можна ад 11 да 12 гадзін 20 сакавіка. У падарунак вадзіцелі атрымаюць флаеры «Замінае аўтамабіль — пазвані» і самаробныя сувеніры-сэрцы ад падапечных хоспіса.
Паводле арганізатараў, акцыя дапаможа яшчэ раз нагадаць, што побач з намі жывуць хворыя дзеці. Нават калі мы не можам зрабіць іх здаровымі, мы можам дапамагчы ім стаць больш шчаслівымі.
Дзень шчасця быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Мэта памятнага дня — падтрымаць ідэю, што імкненне да шчасця з’яўляецца неад’емным жаданнем кожнага чалавека на планеце.
Прапанова была ўнесена на разгляд у Генеральную Асамблею ААН Каралеўствам Бутан і падтрымана прадстаўнікамі ўсіх 193 дзяржаў-членаў ААН.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…