Лепшыя ідэі для развіцця турызму выберуць на XIII Інвест-Уікэндзе

ІнвестУікэнд, прысвечаны турыстычная тэматыцы пройдзе ў Гродне 24 сакавіка. Мерапрыемства збярэ розныя катэгорыі прадпрымальнікаў - ад студэнтаў, якія мараць заснаваць уласны бізнэс, да дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў. Ужо зараз можна падаць заяўку на ўдзел, паспаборнічаць за прызы і нават атрымаць падтрымку ў рэалізацыі.

Развіццё турызму ў Гродне грунтуецца пераважна на тых яго відах і формах, якія дазваляюць максімальна і комплексна выкарыстоўваць існуючы багаты турыстычны патэнцыял горада: выгаднае геаграфічнае становішча, багатую культурна-гістарычную спадчыну, унікальныя прыродныя рэсурсы.

Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на e-mail: fin-fond@yandex.ru

У заяўцы пазначыць:
1. Прозвішча, імя аўтара ідэі (калі гэта каманда аўтараў, то Прозвішча, імя кожнага ўдзельніка, а таксама імя і прозвішча кіраўніка каманды).
2. Назва праекта, які Вы будзеце прадстаўляць.
3. Месца працы, вучобы.
4. Вашы кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail).

Адбор праектаў будзе праходзіць па 3 намінацыях:

«Лепшая ідэя для развіцця турызму»,
«Лепшая бізнэс-ідэя»,
«Лепшая каманда / аўтар».

Лепшыя ідэі будуць перададзены ў Гродзенскі гарвыканкам!

У кожнай намінацыі будуць прысуджаны дыпломы трох ступеняў і каштоўныя прызы ад партнёраў мерапрыемства.
Партнёрамі ІнвестУікенда з’яўляюцца:

  • Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я.Купалы,
  • грамадскае аб’яднанне «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ),
  • АК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • ААТ «АСБ-Беларусбанк»,
  • ААТ «Белінвестбанк»,
  • ААТ «БПС-Сбербанк»,
  • бізнесе-школа ІПМ,
  • асацыяцыя франчайзеров і франчайзі «БЕЛФРАНЧАЙЗИНГ»,
  • цэнтр прадпрымальніцтва па аказанні бухгалтарскіх паслуг «АйТиНимакс»,
  • ТДА «Кансалт»,
  • бізнес-партал Гродна grodno.in.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэл. 74 22 27
МТС +375 295 856 591
Арганізатары мерапрыемства чакаюць усіх з новымі арыгінальнымі ідэямі на трынаццатым Гродзенскім ІнвестУікенда!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025