31-гадовага жыхара Лідскага раёна падазраюць у згвалтаванні сваёй зводнай сястры на працягу 2014−2017 гадоў. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, піша 0154.by.
Як распавялі ў Лідскім раённым аддзеле Следчага камітэта, упершыню мужчына прымусіў сястру да інтымных стасункаў, калі ёй было 15 год. Усё адбывалася ў доме іх агульнай маці. Раней дзяўчына баялася расказаць пра гэта каму-небудзь. Цяпер ёй 18 год, і яна наважылася заявіць у міліцыю.