Трыб’ют рыхтаваўся чатыры гады. У ім прынялі ўдзел 14 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны. Песні гродзенскіх анарха-панкаў пераасэнсаваныя ў розных жанрах — панк, хардкор, хіп-хоп і шансон, але захоўваюць эстэтыку 90-х.
— Прыемна, што песні жывуць сваім жыццём, сумна, што не згубілі актуальнасці, — кажа пра трыб’ют Стас Пачобут, лідар Deviation. — Частку з удзельнікаў трыб’юта я чуў раней і мяне цікавіць іх творчасць.
Спампаваць альбом адным архівам (80MB)
Deviation — беларускі анарха-панк гурт, заснаваны ў 1993 годзе ў Вялікай Бераставіцы Стасам і Андрэем Пачобутам. Мае чатыры альбомы ў дыскаграфіі. Песні гурта маюць палітычную і анархічную афарбоўку. У 1999 годзе Deviation перамог на фестывалі «Басовішча». З 2010 не вядзе актыўнай дзейнасьці ў сувязі з пераездам Стаса Пачобута ў Пецярбург. Лідар гурта ў 2015 годзе запісаў сольны альбом «ТуняяДЗец».