У Гродзенскай вобласці 17 прыватным перавозчыкам выдалі дазволы на працу. Падвозіць пасажыраў да шпіталя і збіраць іх па горадзе можна. Для гэтага кіроўцам трэба заехаць на аўтавакзал, каб атрымаць адзнаку.
Агулам па дазвол на рэгулярныя перавозкі звярнуліся больш за 30 перавозчыкаў. 17 з іх ужо атрымалі дабро на працу больш, чым па 50 маршрутах, якія злучаюць Гродна з раёнамі, а таксама некалькі маршрутаў за межы вобласці, у тым ліку ў Мінск і Салігорск, паведамляе БЕЛТА.
Найбольш актыўна пакуль па выдачу дазволаў звяртаюцца прыватныя перавозчыкі з раёнаў Гродзенскай вобласці, у тым ліку Ліды і Слоніма. Некаторыя з перавозчыкаў папрасілі пашырыць маршрутную сетку, каб рабіць рэйсы не толькі да абласнога цэнтра, але і звязаць паміж сабой райцэнтры. У гэтым напрамку ім пайшлі на сустрэчу.
Дазвол на працу выдаюць амаль усім перавозчыкам, якія па яго звяртаюцца.
Яшчэ раней, маршрутчыкі, якія працавалі на нерэгулярных міжгародніх рэйсах, напісалі ліст прэзідэнту з просьбай прыпыніць дзеянне закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Просьбу падтрымалі і падпісаліся пад лістом больш за 80 тысяч пасажыраў.