За тыдзень да старту чэмпіянату Беларусі па футболе гродзенскі «Нёман» сустрэнецца з мясцовымі заўзятарамі. Такая сустрэча пройдзе 23 сакавіка ў забаўляльным цэнтры «Галактыка».

Традыцыйна на такіх сустрэчах кіраўніцтва каманды і трэнерскі штаб распавядае заўзятарам пра планы і задачы на сезон, а таксама прадстаўляе новых гульцоў. Сёлёта на сустрэчы ў заўзятараў будзе магчымасць задаць камандзе пытанні, узяць аўтограф і сфатаграфавацца.

Акрамя гэтага каманда рыхтуе і забаўляльную частку з конкурсамі для заўзятараў, пераможцы атрымаюць прызы ад «Нёмана». Сустрэча пройдзе 23 сакавіка, а 18:00.

Свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі «Нёман» правядзе ў Гродне 30 сакавіка і будзе прымаць «Віцебск».