За тыдзень да старту чэмпіянату Беларусі па футболе гродзенскі “Нёман” сустрэнецца з мясцовымі заўзятарамі. Такая сустрэча пройдзе 23 сакавіка ў забаўляльным цэнтры “Галактыка”.
Традыцыйна на такіх сустрэчах кіраўніцтва каманды і трэнерскі штаб распавядае заўзятарам пра планы і задачы на сезон, а таксама прадстаўляе новых гульцоў. Сёлёта на сустрэчы ў заўзятараў будзе магчымасць задаць камандзе пытанні, узяць аўтограф і сфатаграфавацца.
Акрамя гэтага каманда рыхтуе і забаўляльную частку з конкурсамі для заўзятараў , пераможцы атрымаюць прызы ад “Нёмана”. Сустрэча пройдзе 23 сакавіка а 18:00.
Свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі “Нёман” правядзе ў Гродне 30 сакавіка і будзе прымаць “Віцебск”.