Горад

Католікі пройдуць крыжовым шляхам па Савецкай плошчы

Традыцыйны ў Вялікім посце крыжовы шлях пройдзе па Савецкай плошчы ад Фарнага да Бернардынскага касцёла ўвечары ў суботу, 24 сакавіка, піша grodnensis.by. А ў Вербную нядзелю, 25 сакавіка, каталікі пройдуць у працэсіі ў адваортным накірунку.

Набажэнства пачнецца богаслужэннем у Фарным касцёле. Прыкладна, а 20:00 вернікі выйдуць на вуліцу. Падчас малітвы католікі па чарзе будуць несці вялікі крыж і разважаць, як Ісус Хрыстос нёс крыж на Галгофу, цярпеў і паміраў.

На плошчы зробяць традыцыйныя 14 прыпынкаў. На кожным узгадаюць асобныя моманты крыжовага шляху: як Хрыстос сустракаў па дарозе сваю Маці, як яму выцерла твар святая Вераніка, а Сымон дапамог несці крыж, як тройчы падаў і падымаўся.

Разважанні і спевы правядзе моладзь касцёлаў горада. Прымуць удзел студэнты з Афрыкі, навучэнцы духоўнай семінарыі.

Удзельнікаў просяць прынесці з сабой свечкі.

У нядзелю, 25 сакавіка, малітва распачнецца на Бернардынскім узгорку, а 13:00. Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціць вербы. Пасля працэсія пойдзе па Савецкай плошчы да Фарнага касцёла, дзе, а 14:00 адбудзецца богаслужэнне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025