Гродзенскія курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адзначылі 4 гады. Акрамя Гродна курсы праходзяць яшчэ ў 14 гарадах Беларусі і ў некалькіх гарадах за мяжой.
Многім у штодзённасці няма з кім гаварыць па-беларуску — у сям'і і на працы ўсе рускамоўныя, а размаўляць хочацца. Таму «Мова Нанова» — гэта не столькі курсы ў класічным разуменні, колькі пляцоўка, дзе людзі ў нефармальнай абстаноўцы знаёмяцца, камунікуюць, адпачываюць і разам з тым вучаць, удасканальваюць мову і сустракаюцца з выбітнымі людзьмі, якіх арганізатары запрашаюць у якасці гасцей.
«Мы стараемся каб кожны, хто прыходзіць на курсы, быў не пасіўным слухачом, а актыўна ўдзельнічаў у моўных гульнях, творчых заданнях і інтэрактывах, падчас якіх мы прапаноўваем пісаць вершы, гісторыі, маляваць, разважаць і г. д., — кажа Эмілія Комар, адна з вядоўцаў гродзенскіх курсаў. — За гэты час якіх толькі тэмаў у нас не было: філасофія, гісторыя, спорт, здароўе, творчасць, падарожжы, псіхіятрыя, вінаробства… Аднойчы мы нават інсцэнавалі вяселле [на фота ніжэй], каб паказаць, як гэта было ў нашых продкаў».
Часам арганізатары для разнастайнасці мяняюць фармат курсаў: паб-квізы, экскурсіі ў музей Максіма Багдановіча і па Новым свеце ў горадзе, на майстар-класах слухачы шылі коцікаў і валялі лялькі, некалькі разоў ладзілі танцавальныя вечарыны.
«Вельмі ўсцешна, што ў курсаў ёсць свой касцяк сярод слухачоў - гэта людзі, якія ходзяць на курсы амаль ад пачатку іх існавання, але разам з тым прыходзяць і новыя слухачы. Зараз курсы наведвае прыкладна 30 чалавек, было і больш, было і менш. Вядома, Лявон Вольскі сабраў рэкордныя для курсаў 200 слухачоў, наймеш людзей прыходзіць у моцныя маразы. Увогуле, нашыя слухачы — вельмі класныя і таленавітыя», — з захапленнем кажа Эмілія.
Адна са слухачак курсаў - Наста Трафімчык, якая ў мінулым годзе перамагла ў конкурсе «Гарадзенская беларусачка».
«Я прыйшла на першыя заняткі «Мова нанова» у Гародні і адразу сказала: «Ваў! Буду хадзіць!» — дзеліцца Наста, — «І цяпер я з гонарам называю сябе студэнткай беларускамоуных курсаў «Мова нанова». Мне курсы даюць магчымасць кожны тыдзень размаўляць па-беларуску, знаёміцца з новымі людзьмі, вучыць граматыку і проста пабыць у цудоўнай атмасферы, якую ствараюць як вядоўцы, так і самі наведвальнікі курсаў. А падчас конкурсу маёй групай падтрымкі былі таксама мовананоўцы!».
Многія студэнты неспадзявана праявілі сябе як арганізатары і вядоўцы іншых імпрэзаў. Так пачалі ўзнікаць новыя супокі, аб’яднаныя любоўю да роднай мовы. Менавіта студэнты «Мова Нанова» разам са студэнтамі курсаў «Моваведа» адкрылі гродзенскі клуб чытачоў, які існуе болш за 3 гады.
«Весці курсы, на якія прыходзяць такія слухачы — гэта кайф і натхненне. Мы можам смяяцца да слёз, можам пасумаваць і задумацца, мы любім піць гарбату са смачнымі пірагамі, якія пякуць і прыносяць слухачы. І разам з гэтым мы ўдасканальваем мову і маўленне, вучым лексіку, падцягваем граматыку, гуляем і творча выконваем розныя заданні ў прыемнай і лёгкай атмасферы,» — падсумоўвае Эмілія.
Далучыцца да заняткаў можна кожную сераду, а 19-ай гадзіне ў антыкавярні «Партал», што на Вялікай Траецкай, 31.
Крыніца: navinki-dnia.blogspot.com.by
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…