У Маладзечне 17 сакавіка «Нёман» пацярпеў паразу ад мясцовага «Дынама» і тым самым даў магчымасць суперніку скараціць адставанне ў паўфінальнай серыі Кубка прэзідэнта.
Абедзве дружыны да трэцяга матчу паўфіналу падышлі са стратамі. Калі ў «Нёмана» з-за атрыманых траўмаў не было Бадуна і Баярчука, то ў «Дынама» з-за дыскваліфікацыі не выйшлі на лёд Воранаў і Знахарэнка.
У першым перыядзе каманды небяспекі каля варот практычна не стварылі і таму на першы перапынак пайшлі пры нулях на табло.
Яшчэ да сярэдзіны другой дваццаціхвілінцы гаспадары здолелі двойчы трапіць у вароты «Нёмана. Варта адзначыць, зрабілі яны гэта ў большасці. Спачатку Сакалоўскі на 27-й хвіліне адкрыў лік, а праз хвіліну Журня падвоіў перавагу «Дынама».
На 35-хвіліне гаспадары забіваюць трэцюю шайбу і прымушаюць трэнера «Нёмана» змяніць у варотах Саманькова на Труса. Яшчэ да другога перапынку гродзенцы здолелі скараціць адставанне да двух шайбаў, вызначыўся Марчанка.
Заключны перыяд «Нёман» пачаў актыўна і ішоў усімі сіламі наперад. Але з-за актыўнасці здолеў прапусціць адну з контратак «Дынама», якая прывяла да чарговага ўзяцця варот. Дубль на 44-й хвіліне аформіў Журня.
Інтрыгу ў матч гродзенцы вярнулі толькi на 51-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Ляўшы. Лік у матчы быў 4:2 і камандзе Сяргея Пушкова заставалася 9 хвілін да каб нешта памяняць у гульнi. У вынiку «Нёман» здолеў адыграць толькі адну шайбу і зрабіў гэта за 2 секунды да фінальнай сірэны.
«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 4:3 (0:0, 3:1, 1:2)
Шайбы закінулі:
1:0 — Сакалоўскі (Амбражэйчык, Буйніцкі, 26:18,большасць);
2:0 — Бялевіч (Багалейша, Журня, 27:13,большасць);
3:0 — Журня (Гаўрус, Багалейша, 34:00);
3:1 — Марчанка (Коршунаў, А.Маляўка, 35:46);
4:1 — Журня (Багалейша, 43:21);
4:2 — Ляўша (Лісічкін, Марчанка, 50:51);
4:3 — Кіслы (59:58).
Лік у серыі да 4-х перамог 2:1 на карысць «Нёмана». Наступны матч паміж супернікамі пройдзе 18 сакавіка.