Онлайн-часопіс пра вулічнае мастацтва StreetArt360 назваў працу мастака з Астраўца Дзяніса Ходаса лепшай у лютаўскім аглядзе.
У верасні мінулага года старшыня Падольскага сельсавета, што ў Астравецкім раёне, папрасіў мастака ўпрыгожыць вялікі камень на ўездзе ў аграгарадок. Як распавёў Дзяніс у інтэрв'ю CityDog.by, форма і фактура камня былі ідэальнымі для таго, каб «ўпісаць» слімака.
Фотаздымак арт-аб'екта трапіў у суполкі графіцістаў у сацыяльных сетках, дзе, мяркуючы па ўсім, яе заўважылі аўтары часопіса StreetArt360.
Пра тое, што слімак названы лепшай лютаўскай работай, Дзяніс даведаўся ад CityDog.by. 31-гадовы мастак родам з Астраўца, скончыў мастацкі каледж у Бабруйску, потым БДУ. Цяпер малады чалавек жыве ў Мінску і робіць мастацкі роспіс на замову.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…