У цэнтры Гродна на вуліцы Савецкай, 6 да пачатку лета пачне працу новы хостэл. У памяшканні плошчай 200 квадратаў уладальнік плануе размясціць сліпбоксы і пляцоўку для адпачынку турыстаў і гараджан.
Хостэл + антыкафэ
«Наш хостэл будзе месцам не толькі для начлегу і не толькі для гасцей горада. Гэта будзе месца клубнага кшталту з рознымі гульнямі і вечарынамі, дзе змогуць адпачываць і гараджане, — распавядае ўладальнік Юрый Гідрановіч. — Наша ўстанова — гэта сумесь антыкафэ з хостэлам. Сваё памяшканне мы хочам задзейнічаць максімальна, збіраемся там зрабіць нешта цікавае для ўсіх».
Замест ложкаў - сліпбоксы
У новым гродзенскім хостэле будзе 26 месцаў, але ложкаў там не будзе. Замест іх будуць сліпбоксы. У сярэднім цана за начлег будзе складаць 20 рублёў.
Сліпбоксы — гэта індывідуальныя ячэйкі для сну. Упершыню яны з’явіліся ў Японіі. Гэта кампактныя блокі, у якія ўбудавана усё неабходнае для знаходжання аднаго чалавека.
Будзе пятым
Сёння ў Гродне ёсць чатыры хостэлы: «Kip Tоwn» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Hello Grodno» на Гараднічанскай і «Old Bridge» на Суворава. Да чэрвеня адкрыецца хостэл са сліпбоксамі на Савецкай, 6. Таксама ў 2018 годзе запланавана адкрыццё яшчэ двух хостэлаў: на Ажэшкі і Гараднічанскай.
[irp posts="45 521″ name="На Маркса з’явіцца бюджэтны хостэл «Kip Town» — самы маленькі ў Гродне"]
[irp posts="44 821″ name="У Гродне адкрыўся хостэл «Сарматыя». У 2018 годзе адкрыюцца яшчэ тры хостэлы"]
Як выглядаюць сліпбоксы?
Сліпбоксы могуць быць розныя. На фота ніжэй — варыянты ў розных гарадах свету.