Мост праз чыгуначную дарогу з’явіцца недалёка ад існуючага пуцеправода, паміж Скідзелем і вёскай Партызанская, да канца года. Дарожны рух не перакрываюць, бо дарога лучыць М6 з выхадамі на Ваўкавыск і Мінск, паведамляе «Гродненская правда».
Дліна маста складзе 55 метры. Ад трасы М6 да яго пракладуць новы ўчастак дарогі працягласцю 1,6 км, паведамілі ў ДБУ № 18 дарожна-будаўнічага трэста № 6.
Цяпер робяць падыходы да пуцеправода, мантуюць апоры і аркі. Калі машыны змогуць паехаць па новай дарозе, старую дэмантуюць, бо яна не адпавядае патрабаванням бяспекі.