Ці з’явяцца ў Беларусі фрылансеры, калі адбудзецца пералік пенсій і якія змены прынясе Дэкрэт № 1? Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак адказаў на пытанні падчас прамой лініі ў рэдакцыі «Сельской газеты».
Пра Дэкрэт № 1
На пытанне, ці будзе чалавек лічыцца занятым у эканоміцы, калі зоймецца ўласнай гаспадаркай, згодна з Дэкрэтам № 1, прынятым сёлета 25 студзеня, Аляксандр Румак адказаў:
— Цяпер ідзе праца па вызначэнні катэгорый грамадзянаў, якія будуць адносіцца да занятых у эканоміцы. Папярэдне плануецца, што людзі, якія вядуць асабістую падсобную гападарку, атрымліваюць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі, будуць адносіцца да занятых у эканоміцы.
Наконт зменаў у Дэкрэце № 1 намеснік міністра патлумачыў, што ўжо прынятыя пастанаўленні Урада, якія вызначаюць пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы і прагнозы наконт спрыяння занятасці насельніцтва. Да 1 красавіка павінны быць вызначаныя паслугі з пакрыццём затрат і умовы іх прадастаўлення, а таксама парадак разліку і ўнясення платы за гэтыя паслугі.
Пра пералік пенсій
На пытанне пенсіянеркі Аляксандр Румак адказаў, што пералік пенсій магчымы ў другім паўгоддзі. Ён адзначыў, што ва ўзросце 75 год яна атрымае даплату да пенсіі ў памеры 75% ад мінімальнай пенсіі па ўзросце (сёння каля 40 рублёў), а пасля 80 год — 100%.
Пра мацярынскі капітал
Маці чацвярых дзяцей хацела даведацца, ці яна можа атрымаць мацярынскі капітал загадзя і набыць за іх жытло. Адказ — не, можна, толькі калі дзіцяці споўніцца 18 год. Аляксандр Румак адзначыў, што праграма па сямейным капітале будзе дзейнічаць прынамсі яшчэ два гады. Пасля яе прыняцця колькасць нованароджаных у год вырасла з 17,3 тысяч да 22,2 тысяч.
Пра дэкрэтны адпачынак для бацькі і свякрові
Пытанне: ці можа тата пайсці ў дэкрэтны адпачынак разам з маці нованароджанага.
Адказ: адначасова не, толькі, калі маці выйдзе на працу, будзе вучыцца або стане рамеснікам, ІП, адвакатам, натарыусам.
— У адпаведнасці з Працоўным кодэксам на разгляд наймальніка бацьку могуць прадаставіць кораткачасовы сацяльны адпачынак без захоўвання зарплаты па сямейна-бытавых абставінах, але гэта норма рэкамендацельнага, а не абавязковага характару. У цяперашні час норма ад прадастаўленні дадатковага адпачынку бацьку ўнесеная ў праект закона «Аб унясенні зменаў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь». Адпаведна, патрабаванне стане абавязковым для наймальнікаў. Плануецца, што адпачынак можна будзе аформіць у тэрмін да 14 дзён у першыя 6 месяцаў пасля нараджэння дзіцяці, але без захавання зарплаты.
Пытанне: ці можа пайсці ў дэкрэтны адпачынак свякроў?
Адказ: так, кожны член сям'і можа пайсці ў дэкрэтны адпачынак, але па-першае, родны чалавек мусіў быць да гэтага працаўладкаваным, па-другое, маці таксама павінна мець працу або іншую афіцыйную занятасць.
Пра замяшчальныя сем'і для сталых людзей
Пытанне: ці можа сям’я стаць замяшчальнай для самотнай суседскай бабулі, калі штодзень наведвае яе, але не жыве разам з ёй.
Адказ: новая форма дапамогі недзеяздольным грамадзянам, сацыяльнае абслугоўванне ў замяшчальнай сям'і, уведзеная з 25 снежня мінулага года. Сям’я мусіць жыць разам са сталым чалавекам і весці сумесную гаспадарку, аднак у пенсіянера павінен быць асобны пакой.
Пра фрылансераў
Пытанне: ці можна фрылансеру легалізаваць свой даход?
Адказ: у беларускім заканадаўстве пакуль няма паняцця «фрыланс». Каб урэгуляваць на заканадаўчым узроўні такую дыстанцыйную форму занятасці, было прапанавана дапоўніць Працоўны кодэкс асобным раздзелам з вызначэннем пытанняў аховы працы, рэжыму працоўнага часу, часу на адпачынак, асаблівасці заключэння і спынення працоўнага кантракту. Цяпер новы праект дапрацоўваецца. Пакуль грамадзянін можа працаваць аддалена на падставе дамовы аказання паслугаў, дамовы падраду або дамовы на стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. У дамове павінны быць прапісаныя парадак разліку бакоў, у тым ліку пра абавязковыя ўнёскі у ФСАН.
О человеке судят по одежде, а помещение судят по двери. Предлагаем вам шикарный выбор входных дверей по приемлемым ценам на сайте https://vsidveri.kiev.ua. Высокое качество, отличная цена.
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…