Праз адзін з літоўскіх пунктаў пропуску беларус спрабаваў правезці 359 пачак цыгарэт, схаваўшы іх у шыны.

Кіроўца Ford Mondeo заявіў, што не перавозіць якія-небудзь незаконныя грузы. Аднак мытнікі з дапамогай падручных прыбораў выявілі, што ў шынах аўтамабіля нешта ёсць. Адно з колаў знялі і адправілі на рэнтген. Там стала зразумела, што ў ім знаходзіцца арганічнае рэчыва, піша autogrodno.by.

Мытнікі распілавалі і іншыя шыны. У кожнай знайшлі пачкі з цыгарэтамі, выкладзеныя ў больш шчыльныя ўпакоўкі і прылепленыя да шыны з дапамогай ліпкай стужкі. Такая канструкцыя дазваляла ехаць з больш высокай хуткасцю і не пашкодзіць тавар.

Усяго ў шынах Ford Mondeo было знойдзена 359 упаковак кантрабандных цыгарэт «Мінск Superslims».

Літоўскія мытнікі разрэзалі шыны беларуса і знайшлі 359 пачак цыгарэт