Навіны

Гродзенскія ўлады дазволілі адзначыць 100 год БНР мітынгам і канцэртам

Заяўку на святочны мітынг і канцэрт з нагодны 100-годзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскія актывісты падалі ў гарвыканкам яшчэ 3 сакавіка. Прапанову грамадскасці абмяркоўвалі 12 i 13 сакавіка. У выніку дыялогу горад даў гродзенцам дазвол сабрацца 25 сакавіка каб адзначыць свята.

Аргкамітэт свята, створаны апазыцыйнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі, прапануе адзначыць 100-я ўгодкі БНР літаратурнай вечарынай (23 сакавіка), беларускай дыктоўкай (24 сакавіка), канцэртам і мітынгам (25 сакавіка). Апошняе мерапрыемства пройдзе ў Каложскiм парку. Збор удзельнікаў прызначаны на 13.00. Дазволены святочны мітынг і канцэрт працягнуцца да 17.00. Уся гістарычная і нацыянальная сімволіка дазволеная.

Акрамя мерапрыемстваў запланаваных аргкамітэтам, у Гродне да 100-годдзя БНР запланаваны і шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў уладаў. Да 25 сакавіка адкрыюцца выставы ў музеях і бібліятэках, а ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя.

Другі год запар гарадскія ўлады даюць магчымасць гродзенцам сабрацца з нагодны Дня Волі. Да гэтага 15 гадоў чыноўнiкi адмаўлялi дэмакратычным сiлам у правядзенні мітынгаў, шэсцяў і пікетаў, якiя дазваляе Канстытуцыя.

Даведка

Многія гісторыкі лічаць, што менавіта перыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі. Незалежнасць БНР была абвешчана ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года. Калі перад наступленнем германскіх войскаў бальшавікі пакінулі Мінск, дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда абвясцілі сябе часовай уладай на тэрыторыі краіны. 21 лютага 1918 года выканкам Рады сфармаваў першы ўрад БНР — Народны сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам.

Урад БНР прыкладаў намаганні для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынята пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, рыхтавалася адкрыццё ў Мінску Беларускага ўніверсітэта. З’явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, у тым ліку дыпламатычны, узаконеная дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.

Аднак з-за складанага ваенна-палітычнага становішча Рада БНР не змагла рэалізаваць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту краіны — яна апынулася неабароненай перад расійскімі бальшавікамі і польскімі легіёнамі. У снежні 1918 года ўрад БНР быў вымушаны пераехаць у Вільню, затым — у Гродна. 1 студзеня 1919 года бальшавікі абвясцілі ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ў 1922 годзе ўвайшла ў склад СССР.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025