У Гродне мужчына напаў у двары на таксістаў і пашкодзіў іх аўтамабілі.
Ноччу ў святочныя выходныя 39-гадовы кіроўца таксі прыехаў на выклік. З пад’езда выбег нецвярозы мужчына і пачаў біць па аўтамабілі «Volkswagen Polo». Таксіст выйшаў, каб абараніць аўто, але зламыснік накінуўся і на яго. Кіроўца змог заскочыць у машыну і трохі ад’ехаць.
На дапамогу калегу прыехаў іншы таксіст. Ён зрабіў хулігану заўвагу, але той збіў кіроўцу, пашкодзіў яго «Renault Logan» і ўцёк, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Зламысніку аказалася 26 гадоў. Раней ён быў судзімы за «Хуліганства» і «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…