Інспектары ДАІ працягваюць «фільтраваць» кіроўцаў на гродзенскіх дарогах. За выходныя яны затрымалі 24 асобы нападпітку.
Супрацоўнікі ДАІ працуюць ва ўзмоцненым рэжыме з 7 па 12 сакавіка. Каб папярэдзіць магчымыя аварыі з удзелам нецвярозых кіроўцаў, у Гродне ладзяць аперацыю «Фільтр». У выніку за вялікія выходныя не адбылося ніводнай сур’ёзнай аварыі. Паводле статыстыкі, святочныя і перадсвяточныя дні, як правіла, — самыя аварыйныя. Аперацыя «Фільтр» накіраваная перадусім на тое, каб папярэдзіць, а не спыніць правапарушэнне, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Дарэчы, напярэдадні 8 сакавіка супрацоўнікі ДАІ дарылі жанчынам-кіроўцам, якія выконвалі ПДР, кветкі і калготкі.