Гродзенская грамадскасць у нядзелю 18 сакавіка правядзе ў цэнтры горада «Марш памяці». Яго мэта — ушанаваць загінулых у час Другой сусветнай яўрэяў Гродна. У 2018 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня, калі акупацыйная нямецкая ўлада вывезла ў лагеры смерці апошніх мясцовых яўрэяў.
Пачатак мерапрыемства запланаваны на 13.00. Месца — памятны знак ля былога ўвахода ў гета № 1. Выступяць прадстаўнікі абшчыны і госці, пройдзе ўскладанне камянёў і кветак. Пасля ўдзельнікі маршу пройдуць з фотаздымкамі вядомых вязняў гета па вуліцы Замкавай да сінагогі, дзе адбудзецца запальванне свечак памяці.
У сінагозе пройдзе канцэрт і адкрыюцца дзве выставы: «Паштоўкі з мястэчак» Алеся Сурава і «Дзеці Халакосту» прадстаўленая ААН.
[irp posts="42 292″ name="У Гродне хочуць усталяваць камяні памяці, прысвечаныя вядомым вязням гета"]
Гістарычная даведка
З прыходам немцаў у 1941 годзе ў Гродне былі створаны два гета. Падзел на два гета быў зроблены немцамі з мэтай палегчыць сабе ў далейшым ужо запланаванае знішчэнне гродзенскіх яўрэяў. У гета № 1 сагналі кваліфікаваных рабочых, у гета № 2 — «непрадуктыўных» яўрэяў.
Гета № 1 было створана ў цэнтральнай частцы горада, недалёка ад замкаў, вакол Вялікай сінагогі. Цэнтральны ўваход знаходзіўся з боку вуліцы Замкавай. На плошчы менш за палову квадратнага кіламетра, акружанай двухмятровым плотам, змясціліся 15 000 вязняў. Гета існавала з лістапада 1941 да сакавіка 1943 года.
[irp posts="10 147″ name="З Гродна ў Аўшвіц: лісты нашчадкам ад Залмана Градоўскага"]
Гета № 2 было арганізавана ў раёне сучаснай вуліцы Антонова. Гэта гета займала большую плошчу, але яго жылыя будынкі былі ў значна горшым стане. Туды былі сагнаны 10 000 яўрэяў, якім далі толькі шэсць гадзін, каб перасяліцца без выкарыстання транспартных сродкаў.Да 12 сакавіка 1943 года два гродзенскія гета былі знішчаны, нешматлікіх ацалелых вязняў вывезлі ў беластоцкае гета. Але яшчэ ў маі 1943 года ў Гродне знаходзілі і забівалі асобных яўрэяў. Гродна, згодна з нямецкімі данясеннямі ад 13 сакавiка 1943 года, стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў», хоць на момант вызвалення Гродна 14 ліпеня 1944 года ў горадзе яшчэ былі жывыя ад 40 да 50 яўрэяў.
[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]
Да катастрофы ў Гродне жылі каля 29 000 яўрэяў, з іх выжылі каля 300 чалавек. Жыць у горад вярнуліся некалькі дзясяткаў. Сёння ў Гродне жыве прыкладна да тысячы яўрэяў.
Сегодня многие студенты и школьники находят курсовые и практические работы в интернете, и просто скачивают готовое. Но благодаря программе «Антиплагиат» теперь очень легко разобраться, где скачано, а где нет. Больше об этом можно узнать здесь. Для всех преподавателей и научных руководителей.