Яшчэ 8 сакавіка вызначыўся апошні ўдзельнік паўфінала Кубка прэзідэнта. Ім стаў клуб з Маладзечна, які ў ¼ фіналу выбіў «Гомель. Першыя матчы «Нёмана» з «Дынама» пройдуць у Гродне 13 і 14 сакавіка.

Нагадаем, у ¼ «Юнацтва» абыграла «Ліду» з лікам 4−0 у серыі, «Шахцёр» і «Нёман» у сваю чаргу з аналагічным лікам таксама ў серыі ўзялі верх над «Металургам» і «Хімікам». А «Дынама» атрымала перамогу над «Гомелем» з лікам 4−1.

Такім чынам у паўфінале Кубка прэзідэнта згуляюць наступныя пары:

«Юнацтва» — «Шахцёр»
«Нёман» — «Дынама-Маладзечна»

На першыя матчы паўфіналу ў Гродне з 10 сакавіка пачынаецца браніраванне білетаў.