«Крумкачоў» не будзе. «Нёман» без барацьбы выходзіць у паўфінал Кубка Беларусі

Сталічная каманда за два дні да першага матча ¼ фінала адмовілася ад гульні. Цяпер гарадзенская каманда ў двух (а магчыма — у адным) кроках ад таго, каб ужо гэтым летам згуляць у Еўракубках.

Мінскія «Крумкачы» былі гатоўнымі ньюсмэйкерамі гэтай зімы. Клуб з цяжкасцю дагуляў мінулы сезон (давялося нават збіраць грошы па людзех з дапамогай краўдфандынга), меў вялізныя пазыкі перад футбалістамі і партнёрамі.

Пару тыдняў таму сітуацыя нібыта змянілася ў лепшы бок: з’явіўся армянскі бізнесовец, які заявіў пра гатоўнасць быць спонсарам каманды, былі выплачаныя пазыкі некаторым футбалістам (у тым ліку — Вячаславу Глебу, які мінулым летам перабраўся з «Крумкачоў» у Гродна).

Аднак беларуская федэрацыя футбола заняла прынцыповую пазіцыю і адмовілася разглядаць заяўку на выступ каманды ў сёлетнім чэмпіянаце краіны. Прычына — запозна і з парушэннямі пададзеныя дакументы на ўдзел у чэмпіянаце.

У пятніцу прэс-служба «Крумкачоў» распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што гэтымі дзеяннямі федэрацыя вынесла камандзе «смяротны вырак» і што клуб у такой сітуацыі не выйдзе на кубкавы матч супраць гарадзенскага «Нёмана».

Адкуль ўзяліся «Крумкачы»?

«Крумкачы» з’явіліся ў беларускім футболе ўсяго некалькі год таму (2011 г.) і імкліва ўварваліся ў вышэйшую лігу.

Клуб утрымліваўся з прыватных грошай (рэдкасць у беларускім футболе, які сядзіць на датацыях ад дзяржавы).

Клуб не аднойчы праводзіў прыгожыя маркетынгавыя акцыі, сімволіка каманды была беларускамоўная.

«Ляцець высока, глядзець далёка!» — гэтым заклікам заўзятары сталічнай каманды падтрымлівалі яе футбалістаў.

Рашэнне федэрацыі футбола яўна падрубіла крылы самабытнай дружыне, якая наўрадці здолее цяпер узляцець зноў.

Што дае адмова «Крумкачоў» «Нёману»?

Для гарадзенскай дружыны адмова «Крумкачоў» спрашчае вырашэнне галоўнай задачы на сезон.

Менавіта ўдалы выступ у Кубку краіны з’яўляецца самым простым спосабам патрапіць у Лігу Еўропы і зарабіць у ёй грошай.

Пад гэтую задачу сёлета ў камандзе сабраныя цэлы шэраг дасведчаных футбалістаў, для якіх гэта ці не апошні шанс «нарабіць шуму» у Еўропе (Глеб, Канцавы, Жукоўскі, Януш, Ковель і інш.).

Пуцёўку ў Лігу Еўропы гарантавана дасць перамога ў Кубку краіны. Калі другім фіналістам стане чэмпіён краіны БАТЭ — гэта таксама дасць права стартаваць у еўракубках.

Старт новага футбольнага сезона ў Гродне пераносіцца на 30 сакавіка. У гэты дзень гарадзенцы згуляюць у першым туры чэмпіянату краіны з «Віцебскам».

Hrodna.Life рыхтуе да новага сезону сюрпрыз: перад кожным матчам сёлетняга чэмпіянату мы будзем праводзіць конкурс прагнозаў вынікаў матча. Лепшы прагназіст будзе атрымліваць прыз ад партнёра конкурса. Падрабязнасці з’явяцца ў хуткім часе на нашым сайце.

Падзяліцца
Меткі: Нёман

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025