Як гарадзенскія журналісты адстойвалі права на свабоду слова і сваю прафесію? Якімі былі незалежныя выданні эпохі перабудовы і незалежнай Беларусі? Як стваралася гісторыя непадцэнзурнага слова ў Гродне?
Пра гэта раскажа вялікая выстава «Непадцэнзурная Гародня. 1983−2018», якая стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў горадзе за апошнія 35 год.
Арганізавалі выставу пляцоўка HrodnaMediaRoom, Цэнтр гарадскога жыцця і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Канец 80-х — пачатак 90-х быў часам аптымізму, абуджэння грамадскай актыўнасці і веры ў свабоду, якая можа пабудаваць справядлівае грамадства. У гэты час адбыўся сапраўдны «бум» нараджэння прынцыпова новых выданняў, што стала абсалютная новай з’явай для нашага грамадства.
У 2000-я незалежныя журналісты ахрэсцілі Гарадзеншчыну «зонай» рызыкі": тут пачалася зачыстка незалежных СМІ, першыя пасадкі журналістаў за выказванне сваёй думкі. Разам з тым гарадзенцы паказалі прыклад сапраўднай прафесійнай салідарнасці, які будуць вывучаць на новых факультэтах журналістыкі ў будучай Беларусі.
«Наша выстава распавядае пра характэрную рысу жыхароў нашага горада — жаданне быць свабоднымі. Нават у самыя змрочныя часы ў Гародні заўсёды жылі людзі, якія былі свабоднымі і адстойвалі сваё права на гэта», — кажуць арганізатары.
Выстава распавядае пра падзеі ў горадзе ад 1983 да сённяшняга дня: з’яўленне і знікненне першых непадцэнзурных часопісаў, газетаў «Рэанімова», «Пагоня», «Біржа інфармацыі» і «Рэпарцёр»; Радыё НБК; пераслед журналістаў і актывістаў і адстойванне імі свайго права на прафесію.
«Прадстаўленая выстава толькі частка велізарнай калекцыі архіўных матэрыялаў. Прыйдзе час, і яны стануць асновай для кнігі альбо музейнай экспазіцыі», — адзначаюць арганізатары.
Выстава прысвячаецца 100-годдзю аднаўлення беларускай дзяржаўнасці - абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна заклала падмуркі сённяшняй незалежнай Беларусі і дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку і свабоды слова.
Адкрыццё выставы адбудзецца 12 сакавіка ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3). Уваход вольны.
Любите играть в игры? Или вас больше интересуют игры, где необходимо думать и логически размышлять? Рекомендуем вам сыграть в короткие нарды онлайн на сайте http://yellowclub.net/page/nardy_online/korotkie. Проверьте свою смекалку.