У цэнтры Гродна з 8 сакавіка пачынае працу новы лаўнж-бар — Hookah Place by Smokkin.
Новая ўстанова адкрываецца на вуліцы Савецкай у сутарэнні. Яшчэ тры месяцы таму цяжка было ўявіць, што там можна зрабіць нешта нармальнае — у такім запушчаным стане быў падвал. Трапіць у бар можна будзе праз вуліцу Калючынскую.
Плошча бара — 80 квадратных метраў, ён падзелены на некалькі памяшканняў: ад лаўнж і гульнявой прасторы да барнай стойкі. Галоўнай асаблівасцю бара будзе вялікі выбар кактэйляў, кальянаў і гарбаты.
«Мы хочам паказаць жыхарам Гродна, што такое якасныя кальяны, — распавядае адзін з уладальнікаў бара. — У нас будзе больш за 50 відаў тытуню, вялікі выбар кактэйляў - неабавязкова алкагольных. Будуць лёгкія закускі, у тым ліку вегетарыянскія».
Уладальнікі хочуць, каб да іх прыходзілі адпачываць, сустракацца з сябрамі і забаўляцца. Для гэтага ў гульнявым пакоі ёсць PlayStation і настольныя гульні.
пн-чц: 17.00 — 2.00
пт-сб: 15.00 — 5.00
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…