Кіроўцы ўбачаць вялізныя паласатыя шчыты на дарогах Гродзенскай вобласці. Так хочуць абараніць дарожных рабочых і іх тэхніку ад наездаў.
Шэсць прычэпаў са светлавым сігнальным пано памерам 1,7 на 2,5 метра з’явілася ў Гродзенскай вобласці, паведамляе «Гродненскя правда». Іх закупіла РУП «Гродноавтодор» для сваіх філіялаў у Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ваўкавыску, Ашмянах, Слоніме.
— Гэта выклікана частымі выпадкамі наезду транспартных сродкаў на дарожную тэхніку, якая працуе на магістралях, — паведаміў генеральны дырэктар РУП «Гродноавтодор» Валер Венцковіч.
Светлавыя пано будуць выстаўляць у месцах працы дарожна-эксплуатацыйных службаў, па досведзе заходнееўрапейскіх краінаў. Кіроўцы змогуць здалёк убачыць папярэджанне, бо светлавыя імпульсы мігцяць кожную секунду. Стрэлкі пакажуць, у якім накірунку аб’ехаць участак рамонтаў.
Пакуль такія сістэмы ёсць толькі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях.
Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…
ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…
Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…
Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…
Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…
У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…