Бойка ў маршрутцы Ваўкавыск — Гродна. Пасажыр напаў на кіроўцу

Мужчына накінуўся з кулакамі на кіроўцу, разбіў лабавое шкло маршруткі і пашкодзіў люстэркі задняга выгляду. Канфлікт адбыўся ў прыватнай маршрутцы на дарозе Ваўкавыск — Гродна ранкам у нядзелю 4 сакавіка.

51-гадовы мужчына ехаў да хворага бацькі ў гродзенскі шпіталь. Па дарозе выпіваў і нават хацеў пачаставаць іншых пасажыраў, аднак тыя адмовіліся. На палове дарогі ён пачаў патрабаваць у кіроўцы пераключыць музыку ў салоне. На заўвагі пасажыраў не рэагаваў.

Нарэшце яго бутэлька ўпала на падлогу і алкаголь пачаў разлівацца. Маршрутка была ўжо каля былога паста ДАІ на ўездзе ў Гродна.

Кіроўца спыніўся і паспрабаваў высадзіць п’янага пасажыра, але той не хацеў пакідаць салон. Урэшце калі абодва выйшлі на вуліцу, пасажыр накінуўся на кіроўцу і пачаў яго біць. Пашкодзіў таксама мікрааўтобус.

Выклікалі міліцыю. Аднак ініцыятар канфлікта злавіў «папутку» і паспрабаваў пазбегнуць адказнасці. Па дарозе яго затрымалі міліцыянты. Крымінальную справу завялі па артыкуле «Хуліганства», паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025