Мясцовы дэпутат Алена Бераснева падключылася да абмеркавання будучыні двара на Ажэшкі, 42. Выказацца яе прасілі жыхары дома, якія за яе галасавалі. Нагадаем, жыхары незадаволеныя, што ў іх двары з’явіцца двухпавярховае кафэ.
Заказчыку гэтую тэрыторыю пад забудову прадаставіў горад наўзамен знесенай чабурэчнай на вуліцы Ціміразева. Чабурэчную знеслі, бо генплан прадугледжвае там будаўніцтва дарогі.
[irp posts="52 813″ name=" Дзе дэпутат Бераснева?" Жыхары Ажэшкі зноў выйшлі супраць кафэ ў іх двары"]
Цягам двух тыдняў жыхары дома сустракаліся ў двары з прадстаўнікамі гарвыканкама і заказчыкам. Але бакі не прыйшлі да адзінага меркавання. На апошняй сустрэчы жыхары дома былі абураныя, што іх не падтрымлівае новаабраны дэпутат Алена Бераснева.
Як даведаўся Hrodna.life, наўпрост да Алены Берасневай ніхто з жыхароў дома па вуліцы Ажэшкі не звяртаўся. Пра іх абурэнне яна даведалася з СМІ.
Дэпутатка будзе гатова прыняць незадаволеных, калі дасканала вывучыць сітуацыю з будаўніцтвам. Хутчэй за ўсё, сустрэча адбудзецца пасля выходных у мясовым ЖЭСе. Пра дату і час сустрэчы жыхароў дома паінфармуюць загадзя.
[irp posts="52 963″ name=""Не гіганцкі ангар сеткавага абслугоўвання". Чаму трэба будаваць кавярню ў двары дома, тлумачыць архітэктар Аляксандр Штэн"]