Серыяй бясплатных экскурсій парадуе гараджан і гасцей горада прадстаўніцтва кампаніі TEZ TOUR ў Гродне. Кваліфікаваныя экскурсаводы правядуць у сакавіку чатыры пешаходныя экскурсіі па горадзе і тры экскурсіі ў музеі пажарнай справы на вуліцы Замкавай.
Экскурсіі будуць праходзіць у выходныя дні на працягу сакавіка. Такімі бясплатнымі экскурсіямі кампанія плануе даць старт турыстычнаму сезону ў Гродне.
«Раней падобныя экскурсіі мы праводзілі толькі для сваіх пастаянных кліентаў і зразумелі, што яны карыстаюцца вялікім попытам. У выніку вырашылі правесці экскурсіі бясплатна для ўсіх, бо не ўсе гараджане добра ведаюць гісторыю роднага горада, а мы зацікаўлены дзяліцца інфармацыяй. Экскурсаводаў мы падбіралі самастойна, гэта прафесіяналы сваёй справы. Афішаваць усіх мы пакуль не будзем, можам назваць аднаго — гэта Андрэй Вашкевіч», — распавяла прадстаўнічка кампаніі TEZ TOUR у Гродне Анастасія Уткіна.
Каб запісацца на экскурсіі, трэба патэлефанаваць па адным з нумароў: +375 29 275 25 20; +375 29 155 25 20. Колькасць месцаў у групах абмежавана.
Экскурсія «Вартавыя гродзенскай гісторыі» — удзельнікі пазнаёмяцца з унікальнай экспазіцыяй музея пажарнай справы ў Гродне. Больш за 500 экспанатаў і мноства займальных гісторый пра Гродна раскажуць наглядчыкі незвычайнага музея, а яшчэ наведвальнiкі даведаюцца, як выглядае гродзенская пажарная каланча знутры.
Плануемыя даты правядзення экскурсіі: 16.03.2018; 06.04.2018;
Пачатак: 15.00
Памер групы: 25 чалавек
Экскурсія «Апавяданні пра Гродна» — прафесійны гід правядзе па тых месцах, якія фарміруюць непаўторнае аблічча Гродна, і распавядзе пра таямніцы, якія хаваюць сцены Фарнага Касцёла, Замкавая вуліца, найстарэйшая аптэка Гродна. Удзельнікі ўбачаць Гродна з ракурсу гісторыка, закаханага ў свой горад.
Дата правядзення:
Пачатак: 11.00
Памер групы: 30 чалавек
Экскурсія «Прагулка ў Мінулае роднага горада» — гродзенскiя гісторыкі раскажуць пра тое, чаму Гродна мае каралеўскi статус. Удзельнікі экскурсіі прагуляюцца па месцах, дзе стваралася самая важная частка гісторыі Гродна, убачаць Ніжнюю Царква і пазнаёмяцца з гісторыяй самых старажытных помнікаў архітэктуры Гродзеншчыны.
Дата правядзення:
Пачатак: 11.00
Памер групы: 40 чалавек
Экскурсія «Па старых вулачках роднага горада» — гэтая прагулка здзівіць удзельнікаў незвычайнымі гісторыямі аб тых месцах, міма якіх пралягаюць штодзённыя маршруты гродзенцаў з працы дадому і назад. Экскурсавод прапануе зірнуць на Гродна з іншага боку.
Дата правядзення:
Пачатак: 11.00
Памер групы: 40 чалавек
Экскурсія «Новы Свет — гісторыя аднаго раёна» — гэта экскурсія пройдзе па кавалачку Гродна канца 19 стагоддзя, якi цудам захаваўся. Драўляныя і мураваныя дамы ў стылях польскага і рускага мадэрну, эклектыкі і канструктывізму, двары, сістэмы вуліц, дрэвы — усё гэта практычна некранутым дайшло да нас скрозь ліхалецці 20 стагоддзя.
Дата правядзення:
Пачатак: 11.00
Памер: 40 чалавек
При переезде на новую квартиру, очевидным становится вопрос приобретения новой мебели. Заказать мебель можно тут www.meblium.com.ua. Широкий выбор мебели по доступным ценам.
Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год "хатняй хіміі" за здзек з дзяржаўнага сцяга, піша мясцовая…
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у цэнтры горада 1 сакавіка. Запланавана масленічнае шэсце, спаленне пудзіла зімы і…
Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…
Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…
На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…
На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…