Серыяй бясплатных экскурсій парадуе гараджан і гасцей горада прадстаўніцтва кампаніі TEZ TOUR ў Гродне. Кваліфікаваныя экскурсаводы правядуць у сакавіку чатыры пешаходныя экскурсіі па горадзе і тры экскурсіі ў музеі пажарнай справы на вуліцы Замкавай.

Экскурсіі будуць праходзіць у выходныя дні на працягу сакавіка. Такімі бясплатнымі экскурсіямі кампанія плануе даць старт турыстычнаму сезону ў Гродне.

«Раней падобныя экскурсіі мы праводзілі толькі для сваіх пастаянных кліентаў і зразумелі, што яны карыстаюцца вялікім попытам. У выніку вырашылі правесці экскурсіі бясплатна для ўсіх, бо не ўсе гараджане добра ведаюць гісторыю роднага горада, а мы зацікаўлены дзяліцца інфармацыяй. Экскурсаводаў мы падбіралі самастойна, гэта прафесіяналы сваёй справы. Афішаваць усіх мы пакуль не будзем, можам назваць аднаго — гэта Андрэй Вашкевіч», — распавяла прадстаўнічка кампаніі TEZ TOUR у Гродне Анастасія Уткіна.

Каб запісацца на экскурсіі, трэба патэлефанаваць па адным з нумароў: +375 29 275 25 20; +375 29 155 25 20. Колькасць месцаў у групах абмежавана.


Экскурсія «Вартавыя гродзенскай гісторыі» — удзельнікі пазнаёмяцца з унікальнай экспазіцыяй музея пажарнай справы ў Гродне. Больш за 500 экспанатаў і мноства займальных гісторый пра Гродна раскажуць наглядчыкі незвычайнага музея, а яшчэ наведвальнiкі даведаюцца, як выглядае гродзенская пажарная каланча знутры.

Плануемыя даты правядзення экскурсіі: 16.03.2018; 06.04.2018; 13.04.2018
Пачатак: 15.00
Памер групы: 25 чалавек

Экскурсія «Апавяданні пра Гродна» — прафесійны гід правядзе па тых месцах, якія фарміруюць непаўторнае аблічча Гродна, і распавядзе пра таямніцы, якія хаваюць сцены Фарнага Касцёла, Замкавая вуліца, найстарэйшая аптэка Гродна. Удзельнікі ўбачаць Гродна з ракурсу гісторыка, закаханага ў свой горад.

Дата правядзення: 09.03.2018
Пачатак: 11.00
Памер групы: 30 чалавек

Экскурсія «Прагулка ў Мінулае роднага горада» — гродзенскiя гісторыкі раскажуць пра тое, чаму Гродна мае каралеўскi статус. Удзельнікі экскурсіі прагуляюцца па месцах, дзе стваралася самая важная частка гісторыі Гродна, убачаць Ніжнюю Царква і пазнаёмяцца з гісторыяй самых старажытных помнікаў архітэктуры Гродзеншчыны.

Дата правядзення: 10.03.2018
Пачатак: 11.00
Памер групы: 40 чалавек

Экскурсія «Па старых вулачках роднага горада» — гэтая прагулка здзівіць удзельнікаў незвычайнымі гісторыямі аб тых месцах, міма якіх пралягаюць штодзённыя маршруты гродзенцаў з працы дадому і назад. Экскурсавод прапануе зірнуць на Гродна з іншага боку.

Дата правядзення: 17.03.2018
Пачатак: 11.00
Памер групы: 40 чалавек

Экскурсія «Новы Свет — гісторыя аднаго раёна» — гэта экскурсія пройдзе па кавалачку Гродна канца 19 стагоддзя, якi цудам захаваўся. Драўляныя і мураваныя дамы ў стылях польскага і рускага мадэрну, эклектыкі і канструктывізму, двары, сістэмы вуліц, дрэвы — усё гэта практычна некранутым дайшло да нас скрозь ліхалецці 20 стагоддзя.

Дата правядзення: 24.04.2018
Пачатак: 11.00
Памер: 40 чалавек


При переезде на новую квартиру, очевидным становится вопрос приобретения новой мебели. Заказать мебель можно тут www.meblium.com.ua. Широкий выбор мебели по доступным ценам.