«Працавалі на свой страх і рызыку»: маршруткі ў Слоніме прыпынілі працу

Пасажырскія міжгароднія маршруткі перасталі працаваць у Слоніме з панядзелка, 5 сакавіка.

— Пакуль рэйсаў у нас няма, і калі будуць, невядома, — адказвалі на просьбу забраніраваць месца на рэйс у Мінск, піша «Газета Слонімская».

Нагадаем, што з 26 лютага дзейнасць прыватных маршрутак, якія вазілі пасажыраў у Гродна, Мінск і іншыя гарады, прызналі незаконнай. Паводле змен у законе «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», перавозчыкі міжгародніх маршрутаў павінны заключыць дагаворы з аператарамі, адпраўляцца ў рэйс з вакзала і ездзіць па зацверджаным графіку і маршруту.

— Да гэтага мы яшчэ працавалі на свой страх і рызыку, бо маршруты былі распісаны да паловы сакавіка. Мы ж не маглі кінуць сваіх, тым больш пастаянных кліентаў. Але цяпер мы вымушаны прыпыніць сваю працу, — патлумачыў адзін з прыватных перавозчыкаў.

Цяпер з аўтавакзала ў Мінск са Слоніма можна з’ехаць толькі ў 7.55.

— Білеты можна купіць толькі па прыбыцці аўтобуса, — растлумачылі на аўтавакзале.

На сайце petitions. by 23 лютага запусцілі петыцыю «Падтрымай транспарт Беларусі, захавай маршруткі», у якой аўтары просяць унесці папраўкі ў Закон «Аб аўтамабільных перавозках», якія не будуць перашкаджаць працы прыватных перавозчыкаў. На сёння петыцыю падпісала 15 916 чалавек.

[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025