Здароўе і спорт

Плэй-оф: «Нёман» у трэці раз абыграў «Хімік»

Чарговы матч пары сканчаецца перамогай гродзенскай каманды. У панядзелак 5 сакавіка хакеісты «Нёмана» ў Наваполацку абыгралі «Хімік» з лікам 3: 1. Цяпер каманду Сяргея Пушкова ад выхаду ў наступную стадыю плэй-оф аддзяляе адна перамога.

«Хімік» на сваёй пляцоўцы стараўся гуляць яшчэ больш актыўней, чым у Гродне. Гэта было прыкметна асабліва па першаму перыяду. Гаспадары сыходзілі на перапынак пры ліку 1:0.

У другім перыядзе гродзенцам удалося зраўняць лік, дзякуючы шайбе Пасюта. А зыход матчу быў вырашаны ў трэцяй дваццаціхвілінцы. Два дакладных кідка Грыня ў пачатку перыяду і ў канцы, прынеслі «Нёману» трэцюю перамогу ў плэй-оф.

«Хімік» — «Нёман» 1: 3 (1: 0, 0: 1, 0: 2)

галы:
07.32 1: 0 — Шагаў (Каваленя, Магераў)
31.58 1: 1 — Пасют (Кіслы, Баярчук)
41.37 1: 2 — Грынь (Метлюк, Лісічкін)
59.57 1: 3 — Грынь (пустыя вароты)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Магу адно сказаць: лiк не адлюстроўвае рэчаіснасці. Магло быць 6: 5, 5: 4, таму што каманды стварылі вельмі шмат момантаў на лядовай пляцоўцы. Мы правялі самую сапраўдную кубкавую гульню. Добрыя былі гаспадары. Сваёй актыўнасцю стварылі нам шмат праблем. У нас шмат чаго не атрымлівалася. Па тых момантах, якія стваралі абедзве каманды, лiк павінен быць больш. Варта адзначыць гульню брамнікаў, таму лiк доўга не мяняўся. Гульня спадабалася.

Чарговы матч паміж камандамі пройдзе ў Наваполацку 6 сакавіка.

Лік у серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Хімік» 3: 0

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025