У Гродне пабудуюць своеасаблівы горад майстроў - павільёны, у якіх рамеснікі будуць гандляваць сваімі вырабамі пастаянна. Размесцяцца павільёны блізка ад Савецкай плошчы — на пляцоўцы каля абласнога цэнтра народнай творчасці.
Праз тое, што турыстаў становіцца больш, на Савецкай з’явіцца больш адкрытых кавярняў, а павільёны дазволяць рамеснікам працаваць у камфортных умовах нават у непагадзь, піша БЕЛТА.
[irp posts="52 674″ name=" Казюкi" сабралі ў Гродне каля 150 рамеснікаў з усёй Беларусі"]
Самі рамеснікі таксама сталі больш актыўнымі. Свае працы прывезці ў Гродна хочуць не толькі жыхары вобласці, але майстры з іншых рэгіёнаў і нават з-за мяжы. Ім не адмаўляюць, але патрабуюць, каб на продаж выстаўлялі менавіта унікальныя тавары, ручныя вырабы, а не фабрычныя.
Актыўны турыстычны сезон пачнецца з красавіка.Чакаюць, што замежных турыстаў стане яшчэ больш. З пачатку 2018 года па бязвізе Гродна і наваколлі наведалі больш за 5 тысяч турыстаў.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…