Майстар-класы «Краіна Вітаміна» будуць арганізаваныя ў Гродне 4 і 17 сакавіка ў «Еўраопце» па вул. Ціміразева. На заняткі запрашаюцца дарослыя і дзеці, якім на практыцы патлумачаць, як вырошчваць і даглядаць за раслінамі з калецыі «Краіна Вітаміна».

Майстар-класы адбудуцца з 14 да 16 гадзін.

На занятак трэба прыйсці са сваім наборам для вырошчвання. Кожныя 30 хвілін вядучы будзе фарміраваць групу з дзяцей у парадку жывой чаргі.

Нагадаем, з 26 лютага ў Беларусі пачалася новая акцыя ад найбуйнейшага беларускага рытэйлера — «Краіна Вітаміна». Цяпер за пакупкі ў гіпермаркетах «Еўраопт», інтэрнэт-гіпермаркетах «Е-дастаўка» і «ГіперМолл» выдаюць наборы для вырошчвання раслін.

Усяго ў калекцыі 16 гатункаў гародніны і зёлак, якія можна вырасціць у Беларусі. А гэта значыць, што можна пачынаць вызваляць падваконнікі для будучага агарода.