У Ваўкавыску зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр (корь), яшчэ некалькі выпадкаў падазраюцца на гэтую хваробу

Пяць выпадкаў падазрэння на адзёр зарэгістравана ў Ваўкавыску. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава. У тым ліку гэта датычыцца дзвюх не вакцынаваных дзяцей (бацькі па розных прычынах адмовіліся ад іх вакцынацыі) і трох дарослых. Адзін выпадак зарэгістраваны лабараторна ўжо пацверджанага адзёру ў непрышчэпленага дзіцяці, піша volkovysk.by.

Спецыялістамі праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Праводзіцца пакватэрны абыход, чакаецца прыезд спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя. Адмяняюцца масавыя мерапрыемствы.

Афіцыйна ў Беларусі адзёр пераможаны. У верасні 2016 года наша краіна атрымала сертыфікаты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па дакументальна засведчанай элімінацыі - знікнення выпадкаў захворвання на вялікай тэрыторыі - адзёру і краснухі. Аднак перыядычна ў Беларусі адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на адзёр. Адзіны спосаб абароны ад хваробы — вакцынацыя, піша volkovysk.by.

Ваўкавыскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што з 2017 года ў Англіі, Грэцыі, Германіі, Італіі, Румыніі, Сербіі, Францыі і Украіне назіраецца эпідэмічная неспрыяльнасць па адзёру. У 2018 годзе складаная сітуацыя працягваецца. Дадзеную інфармацыю неабходна ўлічваць пры планаванні паездак у гэтыя краіны і кантраляваць сваё здароўе пры вяртанні.

Адзёр — адна з самых заразных вірусных інфекцый. Перадача ідзе ад хворага паветрана-кропельным шляхам. Сімптомамі з’яўляюцца высокая тэмпература, кашаль, шырокі сып і кан’юнктывіт.

Крыніца інфекцыі - хворы чалавек. Хворы заразны на працягу 10 дзён ад пачатку захворвання.

Інкубацыйны перыяд — ад 7 да 21 дня (часцей за 9−11 дзён). Успрымальнасць — усеагульная. У апошні час у сувязі з масавай імунізацыяй дзяцей усё часцей сталі хварэць на адзёр дарослыя.

Захворванне пачынаецца востра: з агульнага нядужання, галаўнога болю, зніжэння апетыту, парушэння сну. Павышаецца тэмпература цела да 38−40 ° С. З першых дзён хваробы адзначаецца насмарк, сухі кашаль, асіпласць голасу, пачырваненне слізістых вачэй, святлабоязь. На другі дзень на слізістай рота з’яўляюцца бялявыя плямкі з чырвонай аблямоўкай — характэрны сімптом адзёру. На 3−4 дзень на фоне ўзмацнення ўсіх сімптомаў хваробы пачынаецца перыяд адзёравага сыпу ў выглядзе плям — спачатку на твары (асабліва характэрна яе з’яўленне за вушамі), шыі, верхняй частцы грудзей, затым на тулава, верхніх і ніжніх канечнасцях. Адметнай рысай захворвання ў дарослых з’яўляецца выяўленая інтаксікацыя і перавага сімптомаў паразы цэнтральнай нервовай сістэмы.

Адзёр небяспечны ўскладненнямі, сярод якіх — ларынгіты, трахеабранхіты, запаленне лёгкіх, сярэдняга вуха, галаўнога мозгу, сэрца, курчы, якія развіваюцца на фоне высокай тэмпературы.

Адзінай эфектыўнай мерай прафілактыкі з’яўляецца імунізацыя. Згодна з Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак Рэспублікі Беларусь вакцынацыя супраць адзёру праводзіцца дзецям ва ўзросце 12 месяцаў, рэвакцынацыя — у 6 гадоў. Перахварэлыя на адзёр захоўваюць устойлівы імунітэт на ўсё жыццё.

Па дадзеных Міністэрства здароўя Украіны, у краіне за 8 тыдняў ад пачатку гэтага года на адзёр захварэлі 5839 чалавек, з якіх 1981 дарослы і 3858 дзяцей. Ад хваробы за гэты час памерлі 7 чалавек, падае БелТА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024