Навіны

Як зрабіць гісторыю, якую цікава глядзець: HrodnaMediaRoom запрашае на фотакурс

Пляцоўка HrodnaMediaRoom аб’яўляе набор на курс па стварэнні фотагісторый. Падчас навучання ўдзельнікі авалодаюць базавымі ведамі ў галіне фатаграфіі, навучацца працаваць са сваім фотаапаратам, даведаюцца, як рабіць «нянудныя» кадры і ствараць запамінальныя фотагісторыі.

Разам з прафесійнымі фатографамі-ментарамі ўдзельнікі курсу пройдуць практычны шлях стварэння фотагісторыі - ад фармулёўкі і прапрацоўкі ідэі да яе рэалізацыі і прасоўвання канчатковага прадукту.

Фотагісторыя — гэта аповед у фотаздымках, мантажна аб’яднаных у адзіным сюжэце. Удзельнікі фотокурса даведаюцца, як з дапамогай фотагісторыі распавесці аб значнай і шматбаковай падзеі, з’яве, ініцыятыве, лёсе чалавека, населенага пункта, як распавядаць людзям пра важныя рэчы і даносіць свае ідэі. Фотагісторыя можа стаць асновай для выставы, часопіснай публікацыі, кнігі або медыя-праекта. Уменне расказваць візуальныя гісторыі будзе асабліва карысна для тых, хто займаецца грамадскай дзейнасцю, сваёй справай ці журналістыкай.

Курс арыентаваны на практычны вынік, падчас навучання ўдзельнікі навучацца не толькі карыстацца фотатэхнікай і не наступаць на «фатаграфічныя» граблі, але і на працягу двух месяцаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў будуць працаваць над уласнымі фотагісторыямі на сацыяльныя тэмы, лепшыя з якіх будуць прадстаўлены на выніковай фотавыставе.

Для каго?

— хто хоча пачаць фатаграфаваць і расказваць фотагісторыі;
— хто ўжо ўмее фатаграфаваць і хоча паглыбіць свае веды;
— хто шукае натхнення.

Колькасць заняткаў: 10 заняткаў па паўтары гадзіны, прадугледжваюцца практычныя заняткі «ў полі», а таксама практычныя хатнія заданні.

Перыядычнасць: 1 раз у тыдзень.

Якая тэхніка спатрэбіцца ўдзельнікам: лічбавы фотаапарат са зменнай оптыкай ці кампактная фотакамера «прасунутага» ўзроўню.

Як запісацца?

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 15 сакавіка ўключна.

Для ўдзелу ў курсе запоўніце рэгістрацыйную форму па спасылцы.

Удзел у курсе бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Па ўсіх пытаннях пішыце нам на пошту hrodnamediaroom@gmail.com.

Выкладчыкі

Аляксандр Саенка. Неаднаразовы пераможца Belarus Press Photo, а таксама шэрагу міжнародных конкурсаў.

Удзельнік кніжнага праекта па маладой беларускай фатаграфіі «BY NOW».

Нарадзіўся ў Гродне. Працаваў у газеце «Вячэрні Гродна». Зараз займаецца асабістымі і адукацыйнымі праектамі.

Супрацоўнічае з міжнароднымі, беларускімі і расійскімі агенцтвамі.

Удзельнічаў у выставах у Расіі, Францыі, Літве, Украіне, Германіі, Галандыі.

Ілля Гелей, 27 гадоў, фотажурналіст з вопытам работы больш за 7 гадоў. Чалавек, для якога фатаграфія — лад жыцця.

Яго працы давяраюць такія заказчыкі, як Conte, MiniMax, OldCity, Velcom, MTC, Burn, CocaCola, SkyHall, «Бізнес школа ІПМ», DAT, Zarya, «Лідскае» і іншыя. За час сваёй прафесійнай дзейнасці Ілля працаваў з такімі выданнямі, як «Культпросвет», 34mag.net, Onliner.by, T*T.by, s13.ru, газетамі «Вячэрні Гродна», «Комсомольская правда», «Перспектыва», «СБ «. У дадзены час Ілля з’яўляецца штатным журналістам бізнес-сайта Grodno.in

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025