Гродзенскія майстры на Чэмпіянаце свету па выдаленні ўвагнутасцяў выступілі лепш, чым чэмпіён Японіі

У Германіі адбыўся Чэмпіянат свету па бесфарбавальным выдаленні ўвагнутасцяў. Упершыню спаборнічаць з лепшымі майстрамі адправіліся і гродзенцы.

— Ехаць было страшна. Па-першае, нашы еўрапейскія калегі вялікія грошы ўкладаюць у куплю самага сучаснага інструмента, а па-другое, суддзі кантактуюць з удзельнікамі толькі на нямецкай, якой мы не ведаем, — расказвае autogrodno.by Андрэй Курачка. — У рэшце рэшт вырашылі рызыкнуць і сабралі каманду ад Гродна з трох чалавек, хоць на чэмпіянаце, вядома ж, кожны выступаў сам за сябе.

У Чэмпіянаце свету IASRE 2018 удзельнічалі 42 прафесіяналы з розных краін. У тым ліку быў і чэмпіён Японіі, якому прадказвалі высокае месца.

Арганізоўваюць IASRE заснавальнікі PDR-тэхналогіі (бесфарбавальнага выдалення ўвагнутасцяў) і гэта падзея з’яўляецца самай аўтарытэтнай у галіне PDR-адмыслоўцаў.
Арганізатары выставілі на тэрыторыі 3 новенькіх VW Golf 7. На дзвярах і стойках аўтамабіляў ужо былі зробленыя ўвагнутасці. Кожны ўдзельнік сваім інструментам павінен быў на працягу гадзіны ліквідаваць дзве ўвагнутасці. Суддзі ацэньвалі як якасць, так і хуткасць работы.

— Калі суддзі запрасілі мяне да аўтамабіля, то рукі трэсліся настолькі, што нават апёкся пісталетам, разаграваючы матэрыял. А тут яшчэ праблема. Пад асноўнай увагнутасцю аказаўся дэфект дзвярэй, і спачатку трэба было ліквідаваць яго. Я ўзяўся за працу над няўлічаным дэфектам, але другі майстар з Гродна, Леанід, заўважыў, што я раблю лішняе, зразумеў у чым справа і паспрабаваў данесці гэта да суддзяў. Суддзя паглядзеў ды пайшоў, а я застаўся прыбіраць 3 ўвагнутасці, замест двух. У выніку, увагнутасць на стойцы ліквідаваў не да канца, — успамінае Андрэй. — Вядома, знерваваўся, але ўсё роўна быў задаволены вопытам удзелу.

Другі шанец

— Праз пару гадзін, гуляючы па зале, пачуў у гучнагаварыцель сваё імя. Балазе, што побач са мной быў немец, які ведае рускую мову. Ён дапамог разабрацца — мне даюць другі шанец. Зноў гадзіну часу і зноў дзве ўвагнутасці. На гэты раз ўвагнутасць на дзвярах каля ручкі і зноў стойка. Зоны каля ручак рамантаваць люблю менш за ўсё, але выбіраць не даводзіцца. Зноў пачаў працаваць і уклаўся ў 52 хвіліны, — успамінае Андрэй.

Па выніках судзейства Андрэй Курачка заняў 11-е месца, Леанід Ярэська — 13-е месца, а ў TOP-6 увайшоў беларус — Сяргей Двуракоўскі з Гомеля, за ім 4-ае месца чэмпіянату.

15 лепшых майстроў спаборніцтваў. Андрэй Курачка і Леанід Ярэська стаяць за левым Фольксвагенам.
— Самае вялікае расчараванне было ў японца, які нават не ўвайшоў у TOP-15. Ён потым яшчэ доўга спрачаўся з суддзямі, яго яшчэ раз ацэньвалі, але прызначаныя месцы пакінулі без зменаў. Першыя тры месцы занялі майстры з Германіі, — кажа Андрэй.

Жаданне ўдзельнічаць далей у такіх спаборніцтвах у гродзенцаў ёсць, але застаецца адкрытым фінансавае пытанне. Унёскі, дарога і пражыванне патрабуюць значных выдаткаў для ўдзельнікаў.

Андрэй Курачка і Леанід Ярэська
«Плюс вялікі ў тым, што нас заўважылі ўладальнікі буйных еўрапейскіх сетак СТА, узялі нашы кантакты і сказалі, што будуць мець нас на ўвазе. Мы атрымалі добры вопыт, закупілі больш сучасны інструмент,» — кажа Андрэй.

Бліжэйшыя спаборніцтвы пройдуць у Расіі. Цяпер гродзенцы думаюць, ці ехаць туды ўдзельнічаць.

Андрэй Курачка і чалавек-легенда — Эрых Нюсле, заснавальнік тэхналогіі бесфарбавальнага выдалення ўвагнутасцяў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024