У апошні дзень каляндарнай зімы, 28 лютага, на М6 ў Іўеўскім раёне сутыкнуліся два вялікагрузы. Адна фура апынулася ў кювеце, а другая засталася на дарозе. Аўтамабілі практычна перакрылі ўсю праезную частку, таму рух быў арганізаваны па недабудаванай сустрэчнай паласе.
Чытачы «АўтаГродна» паведамлялі, што некалькі гадзін аўтамабілі праязджалі гэта месца вельмі павольна, з хуткасцю 30−40 км/г.
— Потым яшчэ з дзясятак кіламетраў ніхто і не спрабаваў нікога абганяць, — кажа Яўген, які рухаўся ў бок Гродна.
Паміж фурамі, якія сутыкнуліся, вельмі акуратна праехаць можна было. Некаторыя кіроўцы так і рабілі.
Мяркуюць, адбылося спадарожнае сутыкненне велікагрузаў. Вядома, што людзі ў аварыі не пацярпелі.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…