У Беларусі пасажыры цягнікоў змогуць купіць квіткі на праезд стоячы і вярнуць частку грошай, калі білет патаннеў, піша kraj.by.
У Беларусі змянілі правілы перавозак пасажыраў і багажу на чыгунцы. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Саўміна. Змены замацаваны ў пастанове ўрада ад 27 лютага 2018 г. № 159.
Цяпер пасажыр цягніка зможа вярнуць розніцу ў кошце паміж першапачатковым і зноў аформленым білетам, калі кошт паездкі паменшыўся. Таксама больш не трэба плаціць дадаткова за жывёлу, якую правозіш у кошт нормы ручной паклажы.
Пашырылі і ўдакладнілі выпадкі, калі пасажыр, вяртаючы нявыкарыстаны білет на цягнік з нумараванымі месцамі, мае права вярнуць у білетнай касе агульны кошт праезду.
Цяпер перавозчык мае права ў пэўных выпадках прадаваць квіткі на праезд стоячы, а людзі пры выкананні службовых абавязкаў - прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука-і відэазапіс.