Грант дзіцячая паліклініка атрымае ў межах праграмы “Корні травы – грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека”, якую пасольства Японіі ў Беларусі рэалізуе з 2004 года. Праграма дае гранты для дапамогі людзям, якія пацярпелі з-за аварыі на ЧАЭС, піша БелТА.

Святочная цырымонія падпісання кантракту на выдзяленне гранта адбылася сёння 28 лютага ў залі паседжанняў дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта.

Грант памерам у 78 тыс. даляраў дазволіць набыць апараты для фізіятэрапіі, магнітатэрапіі, электратэрапіі і камбінаванай электра-, ультрагукавой і магніталазернай тэрапіі.

Гэта ўжо 42 праект, рэалізаваны па праграме “Корні травы”, і першы ў Гродзенскай вобласці.