Сёння гульні «Паўстанцы» 5 гадоў: папулярную настолку перавыдадуць у новым дызайне і з дадаткам

Сёння будзе дакладна пяць гадоў, як на свет з’явілася першая беларуская настольная гульня «Паўстанцы». Тады, у 2013 годзе, яна зрабілася сапраўдным вынаходніцтвам і задала добрую хвалю з’яўлення шэрагу новых беларускіх настольных гульняў. Які шлях прайшла гульня за пяць гадоў і які яе далейшы лёс, распавёў аўтар Антон Янкоўскі.

Як сустрэлі беларусы гульню

На прэзентацыях і ў Гародні, і ў Мінску збіралася вялікая колькасць людзей. Беларусы сустрэлі гульню вельмі цёпла. Нам гэта было асабліва прыемна, бо ідэя, якая ўзнікла з жарту і жадання зрабіць нешта адметна беларускае, вылілася ў паспяховы праект. Вельмі было прыемна, што да «Паўстанцаў» адчувалася цікавасць як з боку моладзі, так і з боку старэйшага пакалення.

Такая цікавасць тлумачылася некалькімі прычынамі. Па-першае, гэта было нешта новае. Прынамсі, да нас настолак на беларускай мове яшчэ ніхто не ствараў. Па-другое, вельмі добра была выбраная тэма гульні, ці, як модна казаць у коле настольшчыкаў, добра падабраны сэтынг. Паўстанне 1863 года — адметная дата ў гісторыі нашай краіны. Тут было многа патрыятызму, але таксама і «здрадніцтва», што стала галоўным у нашай гульні. У 2013 годзе мы трапілі ў вельмі пазітыўную хвалю з нашым праектам.

[irp posts="48 691″ name="Гродзенцы зрабілі бізнес на настольных гульнях пра паўстанцаў і хочуць здзівіць Еўропу"]

Будуць новыя гістарычныя праекты

«Паўстанцы» задалі кірунак новаму этапу ў нашым жыцці, якое мы з жонкай з таго часу звязалі з настольнымі гульнямі. Натхнёныя паспяховым праектам, мы адкрылі ў Гародні краму настолак, арганізавалі свой фестываль, а цяпер зноў вярнуліся да стварэння ўласных праектаў. Цягам апошніх гадоў з камандай сяброў мы выпусцілі некалі новых цікавых настольных гульняў і не збіраемся на гэтым спыняцца.

Мы плануем выдаць некалькі простых і вясёлых гульняў - драўляных і картачных. Самае цікавае, чым хацелася б пахваліцца, — гэта тое, што акрамя «Паўстанцаў» мы рыхтуем яшчэ цэлыя два гістарычныя праекты. Пакуль яны на стадыі распрацоўкі і тэставання, пошуку дызайну. Нават іх назвы яшчэ канчаткова не зацверджаныя, але ўжо цяпер скажам, што вельмі многа ўвагі надаем гэтым праектам. Гэта будуць гульні, звязаныя з найбольш важнымі датамі беларускай гісторыі, а таксама з друкарствам.

Што будзе з гульнёй далей

Гульню чакае перавыданне. Сёлета выйдзе новы тыраж «Паўстанцаў», дзе яны будуць абноўленыя і аздобленыя цікавымі дадаткамі. Чакаецца новы дызайн, новы фармат картак і каробкі. Мы стварылі да гульні дадатак «Зброя-Праклён», які зробіць яе больш дынамічнай. Будзем вельмі намагацца, каб абноўленых «Паўстанцаў» аматары настольных гульняў і беларускай гісторыі пабачылі да канца вясны. Нецярплівым хочам нагадаць, што за развіццём праекта можна сачыць у сацыяльных сетках.

Крыніца «Будзьма»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025