Таварыскі матч па міні-футболе паміж зборнай святароў Гродзенскай дыяцэзіі і камандай Навагрудскага раённага аддзела ўнутраных спраў прайшоў 26 лютага ў Навагрудку, піша catholic.by.
Сярод членаў зборнай дыяцэзіі — святары з Гродна, Каробчыцаў, Геранёнаў і іншых месцаў дыяцэзіі. Капітан каманды — пробашч гродзенскай парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда.
У складзе каманды РАУС — дзеючыя супрацоўнікі на чале з першым намеснікам начальніка Віктарам Шайпаком. Суддзямі выступілі выкладчыкі ліцэя і дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ў Навагрудку.
Лік у гульні адкрылі супрацоўнікі міліцыі, аднак святарам удалося зраўнаваць лік, а затым выйсці наперад. Вынік гульні — 5:3 на карысць зборнай Гродзенскай дыяцэзіі.
«Акрамя чэмпіянатаў мы праводзім таварыскія гульні, каб паказаць, што святары — гэта звычайныя людзі, у якіх ёсць інтарэсы і захапленні, якія займаюцца спортам», — адзначыў кс. Павел Салабуда.
У 2014 годзе ў Лідзе прайшоў чэмпіянат Еўропы па міні-футболе, у якім удзельнічалі 170 каталіцкіх святароў з Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Венгрыі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі, Украіны і Казахстана.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…