З раніцы 27 лютага валанцёры Чырвонага Крыжа разгарнулі каля гродзенскага аўтавакзала пункт абагрэву. Кожны можа пагрэцца ў намёце, а пры неабходнасці атрымаць першую дапамогу. Таксама валанцёры раздаюць гараджанам гарачы чай і супы хуткага прыгатавання.

Працаваць пункт абагрэву будзе да канца працоўнага дня. У асноўным па дапамогу пакуль што звяртаюцца людзі без пэўнага месца жыхарства і пенсіянеры.

Учора, 26 лютага, валанцёры Чырвонага крыжа арганізавалі пункт абагрэву для кіроўцаў-дальнабойшчыкаў у раёне «Прывалкі».

У сувязі з халодным надвор’ем працягвае працу валанцёрскі канал «Автопомощь Гродно//Красный Крест». Ён створаны ў мінулым годзе ў папулярным у кіроўцаў дадатку «Zello». Пры патрэбе валанцёры выязджаюць і дапамагаюць кіроўцам.