Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Юнацтва» і заняў першае месца ў чэмпіянаце са 100 ачкамі ў актыве

У Гродне 26 лютага ў апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату «Нёман» атрымаў перамогу над «Юнацтвам» і скончыў рэгулярны чэмпіянат з першым месцам, і 100 ачкамі ў актыве. Наперадзе ў каманды Сяргея Пушкова плэй-оф, дзе першым супернікам будзе наваполацкі «Хімік».

Яшчэ да матчу з мінчанамі «Нёман» датэрмінова стаў першым у турнірнай табліцы і гульня ў Гродне нічога не вырашала. Але нягледзячы на гэта, прайграваць у матчы прынцыповых супернікаў, ніхто не хацеў.

«Нёман» — «Юнацтва» 3:2 (2:0, 1:1, 0:1)

галы:
15.25 1:0 — Баярчук (С.Маляўка, Марчанка)
19.32 2:0 — Баярчук (Мятлюк, Жыдкіх)
25.02 2:1 — Парфеявец (Туркін, Яфіменка, — бол.)
34.33 3:1 — С.Маляўка (Пасют, Кіслы)
49.13 3:2 — Міхно (мен.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Мы не так добра пачалі, літаральна, першыя хвілін сем-восем. Шайба хадзіла туды — сюды. «Юнацтва» контратакавалі адразу, магла забіць, і гульня зусім іншая была б. Па-мойму, мы ўдала рэалізавалі тыя моманты, што былі ў нас. Хоць, калі гульня не дае ніякага становішча ў турнірнай табліцы, шматлікія гульцы, на жаль, не так сур’ёзна падыходзяць да матчу. Хацелася б бачыць больш арганізаваную гульню і больш адказнае выкананне сваіх абавязкаў, асабліва ў тыя моманты, калі маглі сёння забіваць нашы супернікі. Але задаволеныя тым, што сёння перамаглі ў гэтым матчы.

— Міхаіл Міхайлавіч, можа каманда ўжо ў плэй-оф — гэтая гульня нічога не вырашала …

— Не. Мы настройваліся на гульню, хацелі выйграць сёння. Супернік ня даў нам гэтага сёння. Ніякага паслаблення не было. Проста сёння многіх хакеістаў не хапала, а сёння яшчэ двое там … Як плэй-оф, так гуляць няма каму. Сёння прыехалі, яшчэ чацвярых знялі перад гульнёй.

Пасля заканчэння рэгулярнага чэмпіянату «Нёман» заняў першае месца ў турнірнай табліцы з 100 ачкамі ў актыве. На другім месцы размясцілася мінскае «Юнацтва» — 91, а на трэцім — салігорскі «Шахцёр» — 87.

У плэй-оф, на стадыі чвэрцьфіналу супернікам гродзенскай каманды будзе наваполацкі «Хімік». Серыя плэй-оф пачнецца 1 і 2 сакавіка ў Гродне. Для выхаду ў наступны раўнд адной з каманд трэба атрымаць чатыры перамогі.

Астатнія пары ¼ фіналу выглядаюць наступным чынам:
«Юнацтва» — «Ліда»
«Шахцёр» — Металург"
«Гомель» — «Дынама-Маладзечна»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць бізнес-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад…

5 сакавіка 2025

Гродзенцы скрыжавалі «Волгу» з Bugatti — праект абышоўся ім у $ 120 тысяч

Гродзенец Аляксандр Барысевіч патраціў тры гады на тое, каб скрыжаваць “Волгу” з Bugatti. У рэалізацыі…

5 сакавіка 2025

Кветкі да 8 Сакавіка — у хоспіс. Валанцёры прапануюць разам сабраць падарункі для пацыентак

Некамерцыйная арганізацыя "Цэнтр дапамогі жыцця" аб'явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца…

5 сакавіка 2025

Пачынаюць нарыхтоўку бярозавага соку. Якая цана ў Гродзенскай вобласці?

У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць…

4 сакавіка 2025

У Гродзенскай вобласці будуць распыляць угнаенні з трона

"Дварэцкі льнозавод" закупляе беспілотнік "сельскагаспадарчага прызначэння". З яго будуць распыляць ўгнаенні. У закупцы павінен ісці…

4 сакавіка 2025

У сацсетках аблвыканкама — акцыя: гродзенцы плачуць праз тое, што ў іх забралі Караніка

"Скажы дзякуй губернатару!" - пасты пад такім загалоўкам з'явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама "Пул 4…

4 сакавіка 2025