Труп мужчыны знайшлі супрацоўнікі МНС у задымленым памяшканні смеццеправода ў Гродне. Загінулым аказаўся 56-гадовы мясцовы дворнік, які захоўваў там працоўны інвентар.

Памяшканне смеццеправода задымілася ноччу 25 лютага ў дзевяціпавярховым доме на вуліцы Паповіча. Супрацоўнікі МНС, якіх выклікалі жыхары пад’езда, выламалі дзверы смеццекамеры і знайшлі абгарэлы труп мужчыны. На працы загінулага характарызуюць адмоўна, мужчына ўжываў алкагольныя напоі, паведамляе Следчы камітэт.

Зараз устанаўліваюць дакладныя прычыны смерці і правядзяць судова-медыцынскую і пажарна-тэхнічную экспертызы.

На вуліцы Паповіча ў памяшканні смеццеправода згарэў дворнік