Першы дзень народзінаў і надыход вясны адсвяткавалі 25 лютага ў гродзенскім гіпермаркеце «Материк». Праўда, падарункі і прызы атрымлівалі не імяніннікі, а тыя госці, што наведалі краму ў гэты дзень. Тыя, каму пашанцавала аказацца сярод пераможцаў конкурсаў, атрымалі кветкі, слодычы ці сувеніры. Галоўна інтрыга імпрэзы — розыгрыш пуцёвак у Галандыю на час квітнення цюльпанаў.
Вясна на зялёным «бумеры»
Чаму вясна прымчалася ў горад раней, чым скончылася зіма, стала ясна адразу. Па-першае, на аўто можна і наднаціснуць на газ, а па-другое, у садовым павільёне гіпермаркета кветкі квінеюць ужо поўным ходам. Так што Прыгажуню-вясну чакаў ва ўсіх сэнсах цёплы прыём. Яна ў адказ дзякавала гродзенцам і раздавала каму ўсмешкі, каму падарункі. Нават тыя, хто зайшоў у краму па справах, заставаліся паўдзельнічаць у святочных конкурсах і паназіраць за прадстаўленнем.
Прышлі за пакупкамі - сышлі з падарункамі
«Мы часта сюды заходзім. За кветкамі, за кашпо, за сувенірамі. Будматэрыялы таксама тут набываем. А зараз я адказала на пытанне і атрымала кветку ў падарунак. Гэта бегонія, такой у мяне раней не было», — распавяла адна з наведвальніц крамы Ала Тарасевіч.
Многія госці атрымалі падарункі з рук вясны проста ў зале. Для тых, хто не змог паўдзельнічаць у конкурсе, было прадугледжана чароўнае дрэўца. Арганізатары казалі, што завязаўшы на ім каляровую стужку можна наблізіцца да спаўнення мары. А памарыць наведвальнікам крамы было пра што. Усе 40 000 уладальнікаў дысконтных карт гродзенскага «Материка» сталі ўдзельнікамі розыгрыша 10 пуцёвак у падарожжа па Галандыі. Яно запланавана на той час, калі заквінеюць велізарныя цюльпанавыя плантацыі.Паміж Галандыяй і марозівам
Дарослыя, напэўна, пра тое і думалі, калі вязалі свае стужачкі. Прынамсі, расказаць пра «завязанае» жаданне не хацелі. А вось малая Анютка Пяцельчыц шчыра прызналася, што хацела б атрымаць на свяце проста марозіва і шарыкі.