«Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі». Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы

Нягледзячы на тое, што ад сёння перавозчыкі нерэгулярных міжгародніх рэйсаў не маюць права працаваць па старых правілах, гарадзенскія прадпрымальнікі рэйсаў не адмянялі. «Будзем перавозіць да першай канфіскацыі аўтобуса», — распавяла дыспетчар кампаніі minsk-grodno.by.

На сайце перавозчыка чырвоным радком змяшчаецца заклік падтрымаць заказных перавозчыкаў і ўступіць у групу вк па падтрымцы перавозчыкаў Беларусі, якія па новых правілах мусяць з «нерэгуряшчыкаў» перайсці ў катэгорыю «рэгуляршчыкаў». Для гэтага трэба заключаць дамовы з аператарамі, адпраўляцца ў рэйс з аўтавакзала па зацверджаным графіку і маршруце, выконваючы яшчэ шэраг умоваў.

— Перавозчыкі не хочуць пераходзіць пад аўтавакзал, — патлумачыла Hrodna.life дыспетчар перавозчыка minsk-grodno.by. -Вы зразумейце, у нас не шалёныя заробкі. Нягледзячы на падвышэнне мінімалкі, падаражэнне паліва, мы стабільна трымаем адзін кошт на рэйс Гродна-Мінск — 12 рублёў за 300 км адлегласці. Да таго ж мы набываем страхоўкі пасажырам. Калі мы пяройдзем да аўтавакзала, з свайго прыбытку мы атрымаем толькі каля 40%, то бок мы нічога не заробім. Сабекошт квітка моцна падаражэе. Да таго ж аўтавакзал усіх узяць не здолее, пасля арганізуе конкурс і перавозчыкі з больш старымі машынамі яго прайграюць.

Паралізуецца ўся Беларусь, як гэта здарылася сёння з Полацкам, — дадала дыспетчарка.

Кампанія адпраўляе машыны ў рэйс кожныя паўгадзіны, пачынаючы з 3.30.

— Вы не ўяўляеце, які шквал званкоў ад пасажыраў мы атрымалі ў сувязі з новымі правіламі. Людзі баяцца, што застануцца без маршрутак. Адна жанчына пазваніла і плакала, што не будзе бачыць сына-студэнта — не будзе нам чым ездзіць. Як мы ў такіх умовах спынім перавозкі? Моцныя халады, хутка святы, людзям трэба ездзіць. На сходзе вырашылі, што будзем ездзіць да першай канфіскацыі машыны. А пасажыры кажуць, што калі трэба, выйдуць з транспарантамі. Спадзяюся, што дзяржава пачуе калі не нас, то людзей, — разважае дыспетчарка.

Па яе словах, галоўны канкурэнт — перавозчык m6express.by — таксама паездкі пакуль не спыніў. У кампаніі пацвердзілі, што перавозяць людзей без зменаў.

Адпраўляюцца надалей прыватныя маршруткі з Гродна і ў Навагрудак. Кампанія novobus.by арганізуе да 10 рэйсаў у Навагрудак па 8 рублёў за квіток. Пасажыры актыўна замаўляюць білеты і хвалююцца, ці будуць вазіць і надалей. З гродзенскага аўтавакзала да Навагрудка ёсць каля сямі варыянтаў даезду, самы танны квіток — 8.55 рублёў.

[irp posts="51 563″ name="Из-за нового закона белорусы рискуют остаться без междугородних маршруток"]

У групе ВК «Транспорт Беларусь» , дзе амаль 16 тысяч удзельнікаў, прадпрымальнікі апублікавалі сваё бачанне адказаў намесніка міністра транспарта Аляксандра Шышко.

Нагадаем, у суботу чыноўнік патлумачыў, ці застануцца перавозчыкі нерэгулярных рэйсаў без працы:

— Яны проста павінны заключыць дамовы на рэгулярныя перавозкі на маршрутах, па якіх працуюць. У рэгулярных перавозчыкаў ёсць расклад руху, маршрут, у дамове адзначаныя ўсе патрабаванні, якія трэба выконваць, — цытуе БелТА намесніка міністра. — Чаму некаторыя з іх не хочуць заключаць дамовы? Бо патрабаванні жорсткія, якія тычацца ў тым ліку рэжыма працы і адпачынку кіроўцы, хуткаснага рэжыму.

Чыноўнік падкрэсліў, што для Мінтранса самае галоўнае — забяспечыць бяспеку пасажыраў, для гэтага трэба ўсталяваць кантроль.

На сайце petitions.by 23 лютага запусцілі петыцыю «Падтрымай транспарт Беларусі, захавай маршруткі», у якой аўтары просяць унесці папраўкі ў Закон «Аб аўтамабільных перавозках», якія не будуць перашкаджаць працы прыватных перавозчыкаў. На сёння петыцыю падпісала 3569 чалавек, аўтары хочуць сабраць 5 тысяч подпісаў.

23 лютага гэтага года ўступілі ў моц змены ў Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Новы дакумент уносіць змены ў працу перавозчыкаў, якія ездзілі па міжгародніх маршрутах. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, Полацку, некаторыя прадпрымальнікі ад сёння адмянілі рэйсы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024