Вясна завітала ў Гродна з падарункамі і прызам

Першы дзень народзінаў і надыход вясны адсвяткавалі 25 лютага ў гродзенскім гіпермаркеце «Материк». Праўда, падарункі і прызы атрымлівалі не імяніннікі, а тыя госці, што наведалі краму ў гэты дзень. Тыя, каму пашанцавала аказацца сярод пераможцаў конкурсаў, атрымалі кветкі, слодычы ці сувеніры. Галоўна інтрыга імпрэзы — розыгрыш пуцёвак у Галандыю на час квітнення цюльпанаў.

Вясна на зялёным «бумеры»

Чаму вясна прымчалася ў горад раней, чым скончылася зіма, стала ясна адразу. Па-першае, на аўто можна і наднаціснуць на газ, а па-другое, у садовым павільёне гіпермаркета кветкі квінеюць ужо поўным ходам. Так што Прыгажуню-вясну чакаў ва ўсіх сэнсах цёплы прыём. Яна ў адказ дзякавала гродзенцам і раздавала каму ўсмешкі, каму падарункі. Нават тыя, хто зайшоў у краму па справах, заставаліся паўдзельнічаць у святочных конкурсах і паназіраць за прадстаўленнем.

Прышлі за пакупкамі - сышлі з падарункамі

«Мы часта сюды заходзім. За кветкамі, за кашпо, за сувенірамі. Будматэрыялы таксама тут набываем. А зараз я адказала на пытанне і атрымала кветку ў падарунак. Гэта бегонія, такой у мяне раней не было», — распавяла адна з наведвальніц крамы Ала Тарасевіч.

Многія госці атрымалі падарункі з рук вясны проста ў зале. Для тых, хто не змог паўдзельнічаць у конкурсе, было прадугледжана чароўнае дрэўца. Арганізатары казалі, што завязаўшы на ім каляровую стужку можна наблізіцца да спаўнення мары.

А памарыць наведвальнікам крамы было пра што. Усе 40 000 уладальнікаў дысконтных карт гродзенскага «Материка» сталі ўдзельнікамі розыгрыша 10 пуцёвак у падарожжа па Галандыі. Яно запланавана на той час, калі заквінеюць велізарныя цюльпанавыя плантацыі.

Паміж Галандыяй і марозівам

Дарослыя, напэўна, пра тое і думалі, калі вязалі свае стужачкі. Прынамсі, расказаць пра «завязанае» жаданне не хацелі. А вось малая Анютка Пяцельчыц шчыра прызналася, што хацела б атрымаць на свяце проста марозіва і шарыкі.

Падзяліцца
Меткі: фота

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024