Афіцыйна: у Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, як бяздомная Марыя апынулася на вуліцы

Гісторыяй дзяўчыны, якая жыве ў лесе на ўскраіне Гродна, зацікавіліся не толькі журналісты і неабыякавыя грамадзяне, але і прадстаўнікі розных гарадскіх службаў. Падрабязную інфармацыю па Марыі збірала ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Інфармацыяй упраўленне падзялілася з журналістам Hrodna.life. З гэтых звестак вымалёўваецца карціна, згодна з якой дзяўчына сама вінаватая ў сваёй жыццёвай сітуацыі.

Звольнілі за прагулы

Паведамляецца, што Марыя з 2007 па 2008 года навучалася ў Гродзенскім дзяржаўным прафесійным тэхналагічным каледжы. Пасля вучобы, у жніўні 2008 года, уладкавалася на РУВП «Гродна Тэкстыль». Не адпрацаваўшы нават года, у лютым 2009 была звольненая за прагулы.

Адна з аднагрупніц Марыі паведамляе, што ў каледжы дзяўчына была ціхай і вучылася сярэдне, але да канца вучобы скацілася з-за таго, што звязалася з дрэннай кампаніяй.

Кватэру забралі за пазыкі па камунальных

Рашэннем Гродзенскага райвыканкама ў студзені 2010 года Марыі, як сіраце, у вёсцы Свяцк выдзелілі сацыяльнае жыллё. Але ў жніўні 2015 гады па рашэнні суда Гродзенскага раёна за нявыплату камунальных паслуг з дзяўчынай скасавалі дамову найму. Марыя павінна дзяржаве яшчэ 1200 рублёў. З вясны 2011 года, са слоў участковага інспектара, Марыя знаходзілася ў вышуку.

Пра працу, якую павінны былі даць дзяўчыне ў вёсцы, нічога не паведамляецца.

[irp posts="51 528″ name=" На жыццё не скардзілася, прасіла дапамагчы з пашпартам". Дзяўчыне, якая жыве ў лесе, пачалі рабіць дакументы"]

Прыйшла ў «начлежку» і прасіла дапамагчы з пашпартам

Па дадзеных гарвыканкама, Марыя аб’явілася 23 лістапада 2017 года і звярнулася ў Гродзенскі гарадскі дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Дзяўчына прасіла дапамагчы ў аднаўленні страчанага пашпарта.

Дырэктар патлумачыў Марыі парадак афармлення новага дакумента і прапанаваў застацца на начлег. Аднак дзяўчына адмовілася, сказаўшы, што ў яе ёсць дзе жыць.

Марыі гатовыя былі дапамагчы, але яна не прыйшла

Для афармлення новага пашпарта для бяздомнай Марыі была запатрабавана інфармацыя з каледжа аб яе апошняй рэгістрацыі ў Гродне. У ЗАГС Ленінскага раёна накіравалі запыт на пацверджанне яе месца нараджэння.

Ужо 27 лістапада пры паўторным звароце Марыі ў «начлежку» яе накіравалі ў фотацэнтра «Сфера» — зрабіць фатаграфіі на пашпарт. За фота заплацілі з гарадскога бюджэту.

Дзяўчыне патлумачылі, што за кошт гарадскога бюджэту ёй зробяць пашпарт і аформяць рэгістрацыю. Аднак потым Марыя ва ўстанову ўжо не звярталася, свае кантакты не пакідала. У гарвыканкаме паведамілі, што для аднаўлення пашпарта дзяўчыне неабходна зрабіць толькі адзін рух — зноў прыйсці ў дом начнога знаходжання для завяршэння працэдуры.


Дзяржаўная сістэма апекі над дзецьмі-сіротамі недасканалая. Яна не заўсёды можа падрыхтаваць іх да дарослага жыцця. Выпускнікоў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў трэба вучыць ўзаемадзеянню ў грамадстве, самастойнаму догляду за сабой і іншым аспектам дарослага жыцця. Самі былыя дзеці-сіроты ўсведамляюць, што ім не хапае ўмення жыць самастойна,
распараджацца сваёй уласнасцю і прымаць рашэнні. З-за гэтага яны часта губляюць атрыманае ад дзяржавы жыллё, здзяйсняюць злачынствы. Ім неабходна дапамога ў пачатку дарослага жыцця, каб адаптавацца. Але дзяржава не вельмі ведае як дапамагаць такім людзям.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024