Калі здадуць усе дамы ў Каўбасіно і як туды будзе хадзіць транспарт

Новы мікрараён Каўбасіно пачаў забудоўвацца ў 2016 годзе. У 2018-м запланаваныя 14 дамоў рознай вышыннасці здадуць у эксплуатацыю. Упершыню ў Беларусі тут узводзяць дамы серыі КПД з магчымасцю змены планіроўкі, піша «Гродзенская праўда».

Архітэктары «Гроднажылбуда» пайшлі на эксперымент па каляровым рашэнні забудовы: тут спалучаецца халодная гама з цёплай, дынаміка колераў па вертыкалі.

Цалкам па-еўрапейску будзе выглядаць і інфраструктура ўнутры мікрараёна. Асноўная частка аўтастаянак выносіцца за межы жылога комплексу. Межы машына-месцаў, асабліва з боку вуліцы Суворава, будуць выдзелены рознакаляровай пліткай. Па перыметры мікрараён будуць атачаць веладарожкі, якія злучацца з ужо пракладзенай веласцежкай да Юбілейнай возера.

Як арганізуюць транспарт

У мікрараёне Каўбасіно у 2019 годзе будуць пражываць больш за 3,5 тысячы чалавек. Пад засяленне здалі ўжо некалькі жылых дамоў. Зараз вырашаюць пытанне з транспартам.

— Ужо цяпер мы маем тэхнічную магчымасць без будаўніцтва цягавай падстанцыі наблізіць гарадскі электрычны транспарт да новага мікрараёну, — кажа дырэктар Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктар Шарэйка. — Для гэтага трэба пракласці кабель ад існуючых цягавых падстанцый, кантактную сетку ў пачатак мікрараёна, дзе на скрыжаванні вуліц Суворава і Вольгі Соламавай ёсць разваротнае кальцо і ўстаноўлены апоры.

[irp posts="42 474″ name="Новы бескантактны маршрут на Альшанку і тралейбусы да Каўбасіно: як будуць развіваць транспарт у новым годзе"]

У такім выпадку жыхары новага мікрараёна без праблем паедуць у гістарычны цэнтр горада, у Дзевятоўку і Фарты. Таксама адкрываецца магчымасць падаўжэння тралейбусных маршрутаў ад вуліцы Славінскага па паўднёвым заходнім паўколе аб’язной магістралі да Каўбасіно. Гэта дасць магчымасць ехаць на працу без перасадак у прамысловыя зоны «Хімвалакно» і «Гродна Азот».

Прадугледжаная адначасовая рэканструкцыя двухкіламетровага ўчастка вуліцы Суворава ад стэлы, якая пазначае пачатак гарадской тэрыторыі, да транспартнай развязкі ў раёне вуліц Суворава-Маслакова.

Ад транспартнай развязкі да перасячэння вуліц Суворава-Вольгі Соламавай з левага боку плануецца пракласці тратуар і ўсталяваць апоры для кантактнай сеткі тралейбусаў. У раёне жылога комплексу Каўбасіно і да мяжы з Гродзенскім раёнам на некаторых участках магістральная вуліца будзе пашырана да шасці палос, а веладарожкі ў бок Юбілейнага возера сумесцяць з пешаходнымі.

На скрыжаванні вуліц Суворава-Ксцінскай ужо ўсталяваны светлафор. Аўтобусны прыпынак ад кансервавага завода будзе перанесены бліжэй да магістральнай вуліцы. Усе прыпынкі грамадскага транспарту на ўчастку вуліцы Суворава, які рэканструюецца, будуць з павільёнамі.

[irp posts="46 940″ name="Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024